Понедельник, 2 декабря 2024

У пружанских школьников появится возможность учиться в профильных юридических классах

2 409

У некалькіх школах раёна ёсць профільныя класы «Асновы бяспекі жыццядзейнасці». Дзеці, якія ў іх займаюцца, як правіла, паступаюць затым у камандна-інжынерныя навучальныя ўстановы. Ініцыятыва стварэння такіх класаў належыць райаддзелу па надзвычайных сітуацыях, супрацоўнікі якога і прымаюць затым удзел у працэсе навучання.

А чаму б і міліцыі не стварыць профільныя класы, вучні якіх будуць рыхтавацца да паступлення ў Акадэмію МУС?

Са званка ў рэдакцыю.

Пытанне чытача мы адрасавалі старшаму інспектару групы кадраў Пружанскага РАУС Юрыю Неміровічу.

— Кіраўніцтва нашага аддзела ўнутраных спраў ужо разглядала ідэю стварэння ў школах раёна профільных юрыдычных класаў. Асаблівасці навучання ў іх — паглыбленае вывучэнне прадметаў, патрэбных для паступлення ў нашы галіновыя навучальныя ўстановы, — паведаміў Юрый Анатольевіч. — Гэта матэматыка, мовы (беларуская ці руская), «Чалавек, грамадства, дзяржава».

Дарэчы, гэта не азначае, што будучага абітурыента рыхтуюць да паступлення менавіта ў Акадэмію МУС ці Магілёўскі каледж міліцыі: юнакам і дзяўчатам пасля вучобы ў такім профільным класе прасцей паступіць на юрыдычны факультэт любой навучальнай установы. Сёння, калі многія наймаюць рэпетытараў, вучоба ў юрыдычным класе — гэта рэальная магчымасць без лішніх затрат падрыхтавацца да ўступных іспытаў.

Між іншым, патрэба ў граматных юрыстах цяпер паўстае асабліва востра.  Ква-ліфікаваныя спецыялісты патрэбны не толькі ў міліцыі,   судах, натарыяльных канторах, пракуратурах і іншых праваахоўных установах, але і ў арганізацыях, і на прадпрыемствах.

Аддзел адукацыі райвыканкама падтрымлівае ініцыятыву стварэння юрыдычных класаў, тым больш, што ўжо створаны адпаведныя вучэбныя праграмы па паглыбленым вывучэнні профільных прадметаў (а ў суседнім Кобрынскім раёне, наколькі мне вядома, ужо ёсць і вопыт навучання ў такіх класах). У РАУС ёсць і база для правядзення практычных заняткаў.

Справа толькі за жадаючымі: калі набярэцца неабходная колькасць вучняў, якія захочуць вучыцца ў юрыдычным класе, ён будзе створаны і ў Пружанах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *