Четверг, 10 октября 2024

У подростка лишний вес? Виноваты родители

1 169

Чым менш бацькі будуць хвалявацца з той ці іншай нагоды, чым больш яны будуць спакойнымі і ласкавымі, тым радзей дзіцяці захочацца плакаць і «заядаць» свае праблемы.

Неабходна аказаць псіхалагічную дапамогу падлеткам, якія лічаць сваё цела вельмі важным элементам у самаацэнцы, а такіх большасць. Стаўленне да ежы фарміруецца з дзяцінства. На прыёме ў псіхолага — поўная жанчына 25 гадоў. Размаўляем . «Я заўсёды даядала любую порцыю ў талерцы, таму што памятала словы мамы: «Ты мяне крыўдзіш, калі недаядаеш…»  Дарагія бацькі! Сачыце за сваімі словамі, пасля якіх вам будзе не да жартаў.

Вось некалькі распаўсюджаных прычын, чаму бацькі прымушаюць сваё дзіця есці. Праверце, ці знаходзіцеся вы ў спісе агрэсіўных дарослых.

1. Стэрэатып «сытасць, укормленасць — гэта здароўе». Ён выпешчаны пакаленнем нашых мам і бабуль, а ім гэта перадалося таксама ў спадчыну.  Заўсёды памятайце, што некалі паесці было не столькі важна, колькі пажадана. Ад сытага і круглявага чалавека веяла дастаткам, а тоўсценькае дзіця было лепшай рэкламай дастатку сям’і.

2. Некаторыя бацькі, падсвядома адчуваючы, што не здольны даць свайму дзіцяці досыць увагі, разумення, ласкі, міжволі спрабуюць кампенсаваць гэта ўзмоцненым клопатам пра яго харчаванне.

3. Уладныя, аўтарытарныя бацькі ўспрымаюць адмову ад ежы як адну з формаў непаслушэнства, парушэння дысцып-ліны і парадку. У мінулым у дзіцячых садках з’есці ўсё да апошняй драбінкі ўваходзіла ў АБАВЯЗАК дзіцяці.

4. Дарослыя, якія лічаць важным усё рабіць «як павінна», знаходзяцца пад прыгнётам стэрэатыпу «дзіця павінна харчавацца». Ім здаецца, што ў адваротным выпадку яны дрэнна выконваюць свае бацькоўскія абавязкі.

5. Трывожныя бацькі ўвесь час хвалююцца, што з іх дзіцем штосьці не ў парадку — малы занадта худы, занадта слабы, занадта часта хварэе, адстае ў развіцці. Імкнучыся неяк заглушыць сваю трывогу, яны адчайна спрабуюць стварыць ілюзію дабрабыту.

Бацькам трэба ўсвядоміць, што іх дзіця не памрэ ад голаду, калі яны перастануць прымушаць яго есці. І, вядома, прыняўшы такое рашэнне, нельга ад яго адыходзіць. Не бойцеся, што ваша дзіця не будзе есці. Малады арганізм усё адно рана ці позна адновіць актыўны апетыт.

Акрамя таго, варта памятаць, што чалавечы арганізм — гэта самарэгулюючая сістэма, якая аўтаматычна змяншае апетыт арганізма ў некаторых сітуацыях: пры захворваннях, пры змене клімату і пераездах, а таксама ў тыя моманты, калі арганізму трэба сканцэнтравацца на чымсьці.

Даследаванні, якія праводзіліся ў ЗША, паказалі, што дзеці, якіх кормяць сілком, пасля значна часцей пакутуюць парушэннямі ў рабоце страўніка і шчытападобнай залозы, не кажучы ўжо пра страхі і неўрозы.

Але гэта яшчэ не ўсё. Калі бацькі заўсёды вырашаюць за дзіця, калі яму трэба паесці, калі паспаць, а калі цяплей апрануцца, не лічачыся з яго ўласным меркаваннем, у маленькага чалавека дрэнна фарміруецца здольнасць усведамляць і задавальняць свае запатрабаванні.

Наталля Шчаглова, псіхолаг.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *