Вторник, 13 января 2026

У Линовской СШ появится новый корпус

2 945

Няшмат часу мінула з дня здачы ў эксплуатацыю новага дзіцячага садка ў аграгарадку Лінова, а наваселле ўжо збіраюцца спраўляць і мясцовыя школьнікі.Линово школа 8

Як расказаў дырэктар Ліноўскай СШ С.А.Пракопчык, будаўніцтва новага харчблока чакалі тут даўно, бо дзеючы не адпавядаў санітарным умовам. Ды і месца ўсім не хапала. Таму было вырашана распачаць узвядзенне дадатковага школьнага крыла, першы паверх якога будзе адведзены пад сталоўку, а на другім размесцяцца пяць вучэбных кабінетаў.

Работы, якія выконвае брыгада ПМК-29, вядуцца хутка: пачалося будаўніцтва восенню мінулага года і чакаецца, што сёлета аб’ект будзе здадзены.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *