Як паказвае практыка, віртуальная прастора гарантуе не толькі захаванасць інфармацыі, але і доступ да яе. Таму сёння ўсё актыўней працягваецца работа па стварэнні сайтаў і парталаў населеных пунктаў Беларусі.
Адным з першых у нашым раёне па ініцыятыве настаўніка інфарматыкі Ліноўскай СШ Аляксандра Гука быў створаны рэсурс, прысвечаны гісторыі і сучаснасці вёскі Лінова — «Лінова і наваколлі» http://linovo.brest.by/.
Вядома, што па ўсім свеце разляцелася нямала выхадцаў з гэтай вёскі, некаторыя сталі нават знакамітымі. Пра гэта і многае іншае можна даведацца на старонках сайта. Шмат звестак прысвечана і цяперашнім дням аграгарадка: яго развіццю, захаванню памяці аб мінуўшчыне, аб людзях, якія жывуць тут.
Інфармацыя прадстаўлена не толькі ў фота і тэкставых фарматах, але і відэаархівах.
Алег Сідарэнка.