Калі чалавеку толькі крыху больш дваццаці, жыццё ўспрымаецца ў ружовым святле. Будуюцца светлыя надзеі і само сабой прыходзіць разуменне, што ўсё яшчэ наперадзе.
Для лейтэнанта Вячаслава Дзёміна (на здымку) усе гэтыя светлыя мары абарваліся ў адно імгненне, калі ваенны самалёт, які нёс на борце савецкіх афіцэраў, перасёк савецка-афганскую мяжу. Дарэчы, зараз таксама папулярная паслуга аренда самолета. А гэта быў 1988 год…
— ПРА ТОЕ, што мы на вайне, — успамінае бартавы авіяцыйны тэхнік 181 баявой верталётнай базы капітан Дзёмін, — мы ўсвядомілі адразу, як толькі прызямліліся ў Кабуле. Новае папаўненне адразу трапіла пад абстрэл. Гэта быў час, калі нашы войскі паступова ўжо выводзіліся з Афганістана. Ваенныя падраздзяленні заставаліся толькі ў Кабуле і на навакольных высакагорных пастах, ці, як яшчэ іх называлі, заставах каля афганскай сталіцы. Там размяшчаліся дэсантнікі. Нашай задачай было забеспячэнне гэтых пастоў зброяй і харчаваннем, усім неабходным для салдат.
Абстрэлы вяліся часта. І лётчыкі зазначалі, што ў паветры было нават спакайней, чым на зямлі. І страшна ім не было. “Мы, халасцякі, якія не мелі адказнасці за сям‘ю, — разважае Вячаслаў Юр’евіч, — мала баяліся тады за сваё жыццё”. Нават, калі варожая ракета трапіла ў модуль, дзе размяшчаліся авіятары… Усе разумелі: вайна. Тады загінулі 13 чалавек, каля сарака былі паранены. Адным ударам ракеты была выведзена са строю амаль цэлая эскадрылля.
ЗА ПЕРЫЯД ваенных дзеянняў у Афганістане на верталёце МІ-8 МТ бартавы авіяцыйны тэхнік Вячаслаў
Дзёмін здзейсніў 80 баявых вылетаў. На вайне давялося і ваяваць, і вучыцца адначасова. У Афганістан трапіў праз год пасля лётнага вучылішча, маючы ўсяго толькі сто гадзін налёту…
На “чужой” вайне лейтэнант прайшоў сапраўдную лётную школу. Напрыклад, што значыць пасадзіць верталёт на вышыні дзве тысячы дзевяцьсот метраў над узроўнем мора, вядома толькі вельмі вопытным прафесіяналам. Малады ж лейтэнант такую школу прафмайстэрства прайшоў у самым пачатку сваёй лётнай біяграфіі. У складзе экіпажа верталёта даводзілася выконваць самыя розныя, часам, здавалася, немагчымыя баявыя задачы. Але яны былі выкананы. Сведчаннем таму баявыя медалі і ордэн Чырвонай Зоркі, якімі ўзнагароджаны Вячаслаў Юр’евіч Дзёмін.
Я прашу расказаць пра гэта падрабязней, на што мой субяседнік коратка і сціпла адказвае: «За паспяховае выкананне баявых задач». І, быццам бы адмахваючыся, дадае: «Лепш пра гэта не ўспамінаць…»
З АФГАНІСТАНА назад у Кобрын Вячаслаў вярнуўся без трох сваіх лепшых сяброў – Васіля Кірыковіча, Аляксандра Камісарава, Сяргея Емца. Таварышы, малодшаму з якіх было 23 гады, аддалі свае жыцці, выконваючы так званы “інтэрнацыянальны абавязак”. Пра гэта капітан Дзёмін памятае заўсёды. І, нягледзячы на гады, якія ўсё больш і больш аддаляюць ад афганскіх падзей, былыя саслужыўцы едуць на магілы загінуўшых сяброў, каб успомніць і ўшанаваць іх памяць.
Галіна Каляда, фота Аляксандра Мелеша.