З поспехам выступілі на Міжнародным конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Феерыя танца”, які праходзіў у Мінску, вучні харэаграфічнага аддзялення Пружанскай ДШМ імя Р.Р.Шырмы.
Юныя танцоры былі адзначаны дыпломамі за развіццё і прапаганду класічнага і народнага танцаў. Асабісты сертыфікат на ўдзел у наступным Міжнародным конкурсе, які на гэты раз пройдзе за мяжой, быў уручаны загадчыцы харэаграфічнага аддзялення Т.М.Дварадкінай. Персанальныя ўзнагароды атрымаў і кожны з удзельнікаў.
Найбольш парадавала пружанскіх дзяцей тое, што іх запрасілі выступіць у Юрмале. Канцэрт мае адбыцца летам наступнага года ў вядомай канцэртнай зале Дзінтары.
Галіна Каляда, фота Сяргея Талашкевіча.