Суббота, 5 октября 2024

Ученики Порослянской СШ победили в районном конкурсе «А ну-ка, парни!»

1 190

У спартыўнай зале ДЮСШ №1 прайшоў традыцыйны штогадовы раённы конкурс «Ану, хлопцы!», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, раённыя структуры ГА БРСМ і ДТСААФ.IMG_6730

На старт выйшлі 9 каманд — з усіх гарадскіх, а таксама Хараўской, Мураўскай, Параслянскай, Шарашоўскай школ.

У праграме спаборніцтваў — падыманне гіры, спартыўная эстафета, перацягванне каната, стральба, армейскае двухбор’е. Будучыя вайскоўцы ўдзельнічалі таксама ў краязнаўчай віктарыне і конкурсе салдацкай песні.IMG_6686

Мацнейшымі ў спаборніцтвах гіравікоў, перацягванні каната і армейскім двухбор’і сталі навучэнцы Параслянскай СШ. А вось у конкурсе салдацкай песні  і краязнаўчай віктарыне перамаглі хлопцы СШ №4. У спартыўнай эстафеце не было роўных прадстаўнікам Мураўскай СШ, а ў стральбе — гімназіі.

У агульным заліку перамогу святкавала каманда Параслянскай СШ, другое месца дасталося СШ №3, трэцяе — СШ №4.

Мікола АРХУЦІК,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *