Четверг, 16 января 2025

Урок финансовой грамотности провели в приюте сотрудники Белагропромбанка

1 143

Што значыць быць дасведчаным — ведаюць усе. А што значыць быць дасведчаным фінансава? Магчыма, не кожны дарослы ў поўным аб’ёме можа растлумачыць, што ўключае ў сябе гэтае паняцце.DSC08491

Супрацоўнікі ААТ «Белаграпрамбанк» знайшлі жаданне і час у даступнай форме расказаць дзецям, якія знаходзяцца ў аддзяленні сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна — педагагічны цэнтр», аб рабоце і структуры банка, аб даступных паслугах і магчымасцях.DSC08487

У рамках акцыі «Эканоміка і мы» для дзяцей быў праведзены ўрок фінансавай граматнасці, у якім знайшлося месца віктарыне, анкетам, вершам і загадкам на тэму эканомікі. Сістэма работы банка для іх была прадстаўлена ў даступнай форме праз паказ мультфільмаў.

Адным з запамінальных момантаў у акцыі была сумесная пасадка больш дзвюх дзясяткаў туй на тэрыторыі ўстановы.

Паветраныя шары, падарункі ад Белаграпрамбанка, цукеркі і марожанае — усё гэта было дадаткам да добрага настрою.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *