Пятница, 17 января 2025

Уроженка Ружан Юлия Рипинская стала чемпионкой Европы по тяжелой атлетике

2 919

У апошнія дні верасня ў Таліне праходзіла першынство Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод спартсменаў да 23 гадоў. Чэмпіянат, на якім выступалі спартсмены юніёрскага і маладзёжнага ўзросту, быў паспяховым для беларусаў — зборная заваявала два медалі.

Прадстаўніца Брэстчыны, ураджэнка г.п.Ружаны Юлія Рыпінская сярод спартсменаў да 20 гадоў у вагавай катэгорыі да 48 кілаграмаў стала чэмпіёнкай. Дзяўчына першынствавала і ў рыўку, і ў штуршку, а яе выніковая сума аказалася на 2 кілаграмы большай, чым летась — 156 кг (68+88).

Дарэчы, сярод юніёраў у сваёй катэгорыі Юлія Рыпінская становіцца чэмпіёнкай Еўропы ўжо другі год запар.

Марына Вакульская.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *