Таццяна Васільеўна і Іван Пятровіч Стэпавыя з вёскі Засімавічы маюць вялікую цяплічную гаспадарку. На іх прысядзібным участку пабудаваны тры цяпліцы, якія ацяпляюцца ў халодны перыяд. Асноўны накірунак іх дзейнасці — вырошчванне кветак як пакаёвых, так і прызначаных для ўпрыгожвання балконаў, лоджый і прысядзібных участкаў. Цяпер у адной з цяпліц радуюць вока пятуніі, сурфініі, пеларгоніі, бягоніі, бакопа, вяргіні, вярбены. Набыць прыгожыя кветкі, вырашчаныя рукамі Стэпавых, можна на рынку ў Пружанах. Акрамя кветак, сям’я займаецца таксама вырошчваннем цяплічных памідораў. Расце на іх падворку і такая арыгінальная агародніна, як квяцістая капуста і сельдэрэй.
Мікола Архуцік.
На здымку: Т.В.Стэпавая ў кветкавай цяпліцы.
Фота Сяргея Талашкевіча.