Понедельник, 13 января 2025

Трое деток родились в Пружанском районе в День мира. Родителей чествовали в отделе ЗАГС

1 673

Сем’і, у якіх на Дзень міру — 21 верасня нарадзіліся дзеці, ушаноўвалі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама.

У гэты дзень на Пружаншчыне нарадзілася трое дзетак: дачка — у Людмілы і Аляксандра Сакалоўскіх з Ружан, і сыночкі — у Руслана і Кацярыны Чупрыкавых, Віталія і Вольгі Кірушыных з Пружан. Гэтым парам ад абласнога аддзялення Фонду міру былі ўручаны сертыфікаты з грашовым узнагароджаннем. Бацькі нованароджаных хлопчыкаў сталі непасрэднымі ўдзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства ў аддзеле ЗАГС.IMG_7829

Намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец зазначыў, што дзень нараджэння дзяцей у гэтых сем’ях незвычайны, бо ў Дзень міру, які абвясціла ААН, нават прыпыняюцца ваенныя дзеянні. Таму пажадаў, каб дзеткі раслі здаровымі і дужымі, а сем’і толькі ўмацоўваліся з гадамі. І, што асабліва падкрэсліў выступоўца, каб у хуткім часе гэтыя пары зноў прыйшлі сюды з нагоды нараджэння другога дзіцяці.IMG_7896

Як аказалася, не супраць гэтага і самі маладыя бацькі, якія сціпла заўважылі: на ўсё воля Божая.IMG_7861

Цудоўнымі песнямі падтрымалі сямейныя пары спевакі Палаца культуры  Алёна Анісеня, Таццяна Паласьмак, Валерыя Пудоўкіна і Аліна Кныш. Апошняя была асабліва пераканаўчай. У сваёй песні, звярнуўшыся да мам, яна ад душы жадала ім убачыць шчасце. У той момант гэта звязвалася толькі з нараджэннем наступных дзяцей.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *