Понедельник, 2 декабря 2024

Три золотых медали заняла продукция ОАО «Пружанский молочный комбинат» на выставке в Санкт-Петербурге

1 540

У рамках кірмашу, якія праходзіў у горадзе на Няве з 23 па 31 жніўня, адбылася выстава «Аграрусь-2014». Сярод вытворцаў, рэкламаваўшых сваю прадукцыю, быў і  ААТ «Пружанскі малочны камбінат».шангвей

Для пружанскіх сыраробаў выстава аказалася ўдвайне ўдалай. Па-першае, у рамках конкурсу «Залаты медаль» усе тры ўзоры прадукцыі: сыры «Шангвей» з грыбамі шыітаке і «Ланбергольд Гранд», а таксама масла салодкасметанковае, — прыйшліся даспадобы журы і былі ўдастоены залатых медалёў.

Акрамя таго, дзякуючы дапамозе сваіх маскоўскіх дыстрыб’ютараў, прадпрыемства правяло перамовы з буйной сеткай магазінаў Санкт-Пецярбурга і цяпер плануе маштабна выйсці на гэты рынак.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *