Суббота, 5 октября 2024

Третий раз по Пружанам парадом прошли Деды Морозы и Снегурочки

2 111

Выглянеш у акно, выйдзеш на вуліцу — адразу і не скажаш, што на дварэ зіма. Але пружанцам нагадалі пра тое, што, нягледзячы на плюсавую тэмпературу і адсутнасць снегу, да Новага года засталіся лічаныя дні.

IMG_8461

А ўсё дзякуючы Дзядам Марозам, Снягуркам ды іншым казачным персанажам, якія ў мінулую нядзелю прайшлі па цэнтральнай вуліцы горада і задалі святочны настрой. Парад Дзядоў Марозаў у Пружанах — традыцыя маладая, ёй усяго трэці год, але штогод яна з аднолькавым энтузіязмам успрымаецца гараджанамі.

IMG_8388

Пра гэта сведчыла і немалая колькасць людзей, якія сабраліся ў гарадскім парку каля музея-сядзібы, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя пружанскага Дзеда Мароза, і настрой, з якім дзятва і дарослыя рэагавалі на тое, што адбывалася.

IMG_8413

Да палацыка з’ехаліся калегі сівабародага дзеда з розных куткоў раёна. Пасля непрацяглага вітання гасцей і танцавальнага разагрэву Марозы са сваімі спадарожнікамі пад гукі духавога аркестра крануліся ў шлях — да галоўнай ёлкі горада, якая красуецца каля Палаца культуры.

IMG_8417

 

Амаль усе, хто сабраўся на цэнтральнай гарадской плошчы, незалежна ад узросту, з задавальненнем прымалі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні: вадзілі карагод, спявалі песні, танцавалі, а таксама, карыстаючыся магчымасцю, фатаграфаваліся з рознымі казачнымі персанажамі — мушкецёрамі, клоўнамі, Казой, Бабай Ягой і іншымі героямі навагодняй урачыстасці.IMG_8423

А тым часам на сцэнічнай пляцоўцы называлі дзяцей, якія вызначыліся ў раённым конкурсе «Як мая сям’я сустракае Новы год». Адна з пераможцаў падзялілася, як гэта адбываецца ў яе сям’і. «Гэта адно з самых казачных, чарадзейных святаў.IMG_8428 У прынцыпе, пачынаецца ўсё звычайна: застоллю ў вузкім сямейным коле папярэднічае грунтоўная кулінарная падрыхтоўка. А вось кульмінацыя свята — роўна апоўначы запуск феерверка і ўручэнне падарункаў — выклікае найбольшае захапленне», — расказала Улада Кудрашова. За сваю яскрава апісаную сямейную традыцыю дзяўчынка атрымала каштоўны падарунак.IMG_8464

IMG_8473

… «Бывай, клоўн!» — з сумам махаў па завяршэнні прадстаўлення ўслед казачнаму герою маленькі хлопчык. Амаль да слёз кранальна выглядала гэтая сцэна развітання дзіцяці з казкай.IMG_8491IMG_8484IMG_8516Але ж мы, дарослыя, ведаем, што сумаваць не варта: сезон навагодніх святаў толькі пачынаецца, і наперадзе яшчэ шмат сюрпрызаў, радасці і, безумоўна, цудаў. А парад Дзядоў Марозаў — гэта ўсяго толькі іх старт.IMG_8528

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *