У Брэсцкай вобласці прайшлі планавыя тэматычныя праверкі захавання санітарных норм і правілаў пры арганізацыі харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі.
Такія ж інспектаванні закранулі школы і дзіцячыя садкі Пружанскага раёна: як паведамляе ўрач-гігіеніст РЦГЭ А.М.Міцковіч, праверкі прайшлі 90% сталовак.
У выніку парушэнняў не выяўлена толькі ў трэцяй частцы ўстаноў, найбольш распаўсюджанае — нездавальняючае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне (50%). У кожнай дзясятай сталоўцы зарэгістраваны парушэнні бяспекі харчовай сыравіны і прадуктаў. Акрамя таго, парушаліся:
— захаванне тэхналогіі прыгатавання страў — 6%;
— якасць харчавання — 9%;
— арганізацыя і правядзенне вытворчага кантролю — 9%;
— захаванне санітарнага супрацьэпідэміялагічнага рэжыму — 15%.
У дадатак, як зазначае Ангеліна Міхайлаўна, у двух установах адукацыі раёна выяўлены выпадкі захоўвання прадуктаў з закончаным тэрмінам спажывання.
Вынікам падобных інспекцый стала складанне 13 пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасці парушальнікаў.
Алег Сідарэнка.