Суббота, 26 апреля 2025

Только в 5 водоемах Пружанского района разрешено купание. За плавание в остальных — штраф

4 384

Да адкрыцця чарговага купальнага сезона засталося нямнога часу. У апошнія гады да яго рыхтуюцца надзвычай сур’ёзна. У многім — дзякуючы ініцыятыве раённага таварыства выратавання на водах. Як зазначае яго старшыня Ю.М.Амельянчук, такога падыходу патрабуе сумная статыстыка, змяніць у лепшы бок якую пакуль не ўдаецца. Нават сёлета ў вобласці загінулі на вадаёмах 13 чалавек, у тым ліку адзін рыбак у Пружанскім раёне. Асноўныя прычыны трагічных здарэнняў — ужыванне алкаголю або адсутнасць выратавальных сродкаў.пружанское озеро

Улічваючы сітуацыю, райвыканкамам было прынята рашэнне, згодна з якім для адпачынку людзей на вадзе і забеспячэння аховы іх жыццяў былі выдзелены наступныя вадаёмы:

— гарадское возера,

— частка возера Паперня,

— азёры каля вёсак Носкі і Лінова,

— вадаём аздараўленчага лагера «Дубок».

Адказнымі за навядзенне і падтрымання парадку ў гэтых зонах, стварэнне належных умоў адпачынку вызначаны КУВП «Камунальнік», санаторый «Ружанскі», ААТ «Ліноўскае», ДЛГУ «Пружанскі лясгас» і райаддзел адукацыі, спорту і турызму.

Купацца забараняецца на вадаёмах каля вёсак Стаі, Пескі, Ліхачы, Залессе, Краснае, Клепачы, Хвалава, Сухопаль, Кабылаўка, Смаляніца, Зеляневічы, Ласасін, Варанілавічы, Белавусаўшчына, Калядзічы, Руднікі, Магілёўцы, Ляхі, Роўбіцк, г.п.Шарашова, у гарадской сажалцы і на возеры Дахлаўка. Там будуць устаноўлены забаронныя знакі, за парушэнне патрабаванняў якіх будуць складвацца адміністрацыйныя пратаколы з адпаведнымі штрафнымі санкцыямі.

Алег Сідарэнка.

Фота: spc.pruzhany.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *