Среда, 30 апреля 2025

Теперь «Раённыя будні» и в электронном формате

8 154

Паважаныя чытачы!

Магчыма, у вас здараюцца такія сітуацыі, калі даводзіцца ад’язджаць далёка за межы раёна, з-за чаго няма магчымасці атрымаць чарговы нумар «Раённых будняў», або сваякі з далёкага замежжа просяць даслаць ім свежы нумар «раёнкі»? Магчыма, вам вельмі патрэбны свежы выпуск навін ад «Раённых будняў» або жадаеце даведацца пра рэкламныя аб’явы?

Тады гэта для вас!

У наступным 2013 годзе мы прапануем вам нашу новую ўнікальную паслугу: цяпер вы можаце атрымліваць газету «Раённыя будні» ў электронным фармаце (pdf).

Такі варыянт падпіскі будзе каштаваць значна дзешавей, да таго ж вы атрымліваеце магчымасць чытаць «раёнку» раней: выпуск за сераду — вечарам у аўторак, суботні нумар — вечарам у пятніцу.

Што для гэтага трэба?

Для гэтага вам неабходна аплаціць у рэдакцыі ці ў аддзяленнях банка або паштовай сувязі кошт дастаўкі газеты ў электронным варыянце. У грашовым пераводзе трэба ўказваць разліковы рахунак рэдакцыі газеты «Раённыя будні» 3012000000318 у ЦБУ №122 філіяла №113 ААТ «АБ Беларусбанк» г.Кобрын, код 237, УНП 200027014  з паметкай «электронная падпіска». І даслаць або даставіць у рэдакцыю квіток аб аплаце з указаннем вашага электроннага адрасу.

Таксама нумар плацёжкі і свой электронны адрас вы можаце даслаць пры дапамозе СМС-паведамлення на тэл.+375-29-529-17-30. Па гэтым жа тэлефоне можна атрымаць дадатковую інфармацыю, узгадніць усе тэхнічныя пытанні.

Кошт электроннай падпіскі:

на 1 месяц — 7500 рублёў,

на квартал — 22500 рублёў,

на паўгоддзе — 45000 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *