Пятница, 18 апреля 2025

Тамара Мелеш: «Детям с особенностями развития нужно внимание!»

1 405

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адзначыў свой першы юбілей. Дзесяць гадоў назад гэта ўстанова стала адной з першых, якія адкрываліся ў раёнах Брэстчыны.

Як успамінае дырэктар цэнтра Т.М.Мелеш, пачынаць давялося з «нуля». Цяжка было нават не столькі ў матэрыяльным плане, колькі з-за поўнай адсутнасці якога-небудзь вопыту і метадычных распрацовак.

ПАДОБНЫЯ ўстановы працавалі і раней у абласным цэнтры і буйных гарадах рэгіёна,— расказвае Тамара Міхайлаўна.— Але іх метады і прыёмы работы з такімі асаблівымі дзецьмі не заўсёды падыходзяць да нашых умоў.

Колішняя методыка выхавання  амаль поўнасцю ігнаравала дзяцей з асаблівасцямі развіцця: меркавалася, што савецкае грамадства — самая здаровая нацыя, дзе няма інвалідаў. У выніку дзесяць гадоў таму ў раёне працавалі толькі два настаўнікі-дэфектолагі. У большасці сваёй з-за адсутнасці ўвагі многія цяперашнія выхаванцы цэнтра практычна цэлымі суткамі знаходзіліся ў чатырох сценах, а кола іх зносін абмяжоўвалася толькі бацькамі. У раёне пры актыўнай падтрымцы старшыні райвыканкама было вырашана стварыць уласны цэнтр, які б стаў і кіруючай установай у арганізацыі адпаведнай работы. Такое рашэнне прыняў старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч 25 студзеня 2000 года. А ў верасні некалькі памяшканняў ясляў-сада №7 па вуліцы Урбановіча, на базе якога і зараз працуе ЦКРНіР, прымалі першых выхаванцаў.

Педагагічную дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафі-зічнага развіцця першапачаткова тут аказвалі сем спецыялі-стаў, колькасць наведвальнікаў цэнтра складала 36 чалавек.

Працаваць даводзілася «па канспектах», нават складалі самастойныя праграмы навучання дзетак,— гаворыць Тамара Міхайлаўна.— Вялікую дапамогу нам аказвалі калегі з Івацэвіцкага ЦКРНіР, які адкрыўся крыху раней.

ПА СЛОВАХ дырэктара, давялося змагацца не толькі з гэтымі «асаблівасцямі», а нават з неразуменнем у грамадстве неабходнасці такой работы. Актыўную падтрымку адразу аказалі выхаванцы дзіцячага садка №7: разам ладзілі святы, часта абменьваліся і зараз абменьваюцца падарункамі, якія зроблены дзецьмі ўласнаручна. Сёння нельга сказаць, што гадаванцы цэнтра па-за ўвагай: дапамогу аказваюць цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённае аддзялення таварыства Чырвонага Крыжа, прадстаўнікі Беларускага саюза афіцэраў, валанцёры каледжа, бацькі, раённае аддзяленне Фонду міру, розныя прадпрыемствы і арганізацыі. Сапраўды, як зазначае дырэктар цэнтра, за гэты перыяд установа выканала сваю галоўную задачу — дабіцца таго, каб грамадства прызнала і прыняло і такіх людзей.

Лічу, што мы многае ўпусцілі за той час, калі маўчалі пра гэтых дзяцей,— лічыць намеснік дырэктара Т.В.Гвоздзік.— У свеце вядомы прыклады, калі людзі з сіндромам Даўна станавіліся знакамітымі рэжысёрамі.

Ужо праз год спецыялісты ўстановы вырашылі першымі ў вобласці адкрыць дашкольную рознаўзроставую групу, дзеці сталі займацца тут амаль поўны дзень, для чаго на месцы наладзілі і іх харчаванне. У 2002 годзе — зноў першыя ў вобласці — набралі першаклашак, якіх навучалі таксама па самастойна распрацаваным праграмам. Праз некаторы час — яшчэ адзін клас і «група рызыкі», за якой ажыццяўляецца пастаянны нагляд. А пяць гадоў назад вырашылі заняцца таксама навінкай для вобласці: карэкцыйнай дапамогай малалетнім ва ўзросце ад года да трох, таксама закуплены детские коляски.

Цяпер у нас працуюць 17 чалавек, штогод дапамогу атрымліваюць да 70 выхаванцаў,— гаворыць Тамара Міхайлаўна.— І апошнія некалькі гадоў не толькі фізічную, але і духоўную пры падтрымцы нашых мясцовых святароў.

ДЗЯКУЮЧЫ існаванню ў раёне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, як зазначыў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І.У.Краўчук падчас нядаўняга савета дырэктараў аналагічных устаноў вобласці, які праходзіў на базе пружанскага ЦКРНіР, спецыяльнай адукацыяй на Пружаншчыне ахоплена амаль 100% дзяцей, якім гэта неабходна. Справа ў тым, што ўстанова выконвае яшчэ і патранажную функцыю: курыруе і дапамагае ў рабоце 14 класам  інтэграванага навучання і выхавання, 19 пунктам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 17 хатнім вучням. У заслугу работнікам цэнтра можна паставіць і тое, што за дзесяць гадоў колькасць дэфектолагаў, якія працуюць у раёне, узрасла да 32 спецыялістаў!

За час свайго існавання цэнтр тройчы прымаў абласныя семінары, яго спецыялісты ўдзельнічалі ў адпаведных форумах не толькі рэспубліканскага, але і міжнароднага ўзроўню, дзе іх дасягненні былі адзначаны даволі высока разам з аналагічнымі распрацоўкамі польскіх, германскіх і англій-скіх калег. Іван Уладзіміравіч уручыў граматы аддзела адукацыі Т.М.Мелеш, В.А.Варакінай, С.С.Богдан, С.У.Казарэз.

Дарэчы, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, бадай, адзіная ўстанова ў раёне, дзе амаль што поўнасцю адсутнічае цякучасць кадраў. Многія з цяперашніх работнікаў разам з Тамарай Міхайлаўнай пачыналі ствараць гэты калектыў. У яго сценах прайшлі практыку і восем студэнтаў, некаторыя з якіх выказалі жаданне пасля заканчэння вучобы працаваць менавіта тут.
Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *