Пружаны, як лічыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш, становяцца прывабным горадам для маладых. Асаблівы клопат адчуваюць маладыя спецыялісты сферы культуры, якім, напрыклад, часткова аплачваецца арандуемае жыллё, да пяцідзесяці працэнтаў складае даплата па кантрактах.
Выпускнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, каледжаў мастацтваў Гродна і Пінска, Гродзенскага і Баранавіцкага музычных каледжаў з энтузіязмам узяліся за работу. І многія, як, напрыклад, Хрысціна Карабейка, што родам з Маларыцкага раёна, проста ў захапленні і ад Пружан, і ад Ружанскага палацавага музейнага комплексу, куды прыбыла на працу. Дык няхай гэтае захапленне захаваецца на гады, а творчыя здольнасці з часам раскрыюцца на поўную моц!
Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).