Понедельник, 2 декабря 2024

Сыры ОАО «Пружанский молочный комбинат» снова среди победителей международных выставок

2 642

Падчас міжнародных выстаў у чарговы раз пацвердзілася высокая якасць прадукцыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і стабільнасць прызнання спажыўцамі пружанскіх сыроў.IMG_1393

У рамках 21-й міжнароднай выставы «Прадэкспа-2015», якая праходзіла ў Мінску з 10 па 13 лістапада, былі арганізаваны два конкурсы, і ў абодвух не засталася незаўважанай пружанская прадукцыя. Былі прадэгуставаны каля дзвюх соцень беларусіх і замежных прадуктаў, адзнаку якім паставілі звыш трох тысяч чалавек. У выніку капілка ўзнагарод малочнага камбіната папоўнілася адразу шасцю дыпломамі.

У асеннім сезоне народнай дэгустацыі «Чэмпіён смаку» ажно тры сыры ў сваіх намінацыях былі адзначаны прызавымі месцамі: першым — «Грувер асаблівы», другім — «Жан Марлен», трэцім — «Ламбергольд Гранд». Яшчэ тры ўзнагароды наведвальнікі выставы, якія выступілі ў ролі членаў журы конкурсу «ProdUP», аддалі маслу сметанковаму «Сялянскаму» тлустасцю 72,5% (другое месца), а таксама сырам «Грувер асаблівы» (першае месца) і «Швейцарскі дар» (трэцяе месца).

Але на гэтым перамогі калектыву не закончыліся. Літаральна на мінулым тыдні прадукцыю пад брэндам «Шчодрая масленіца» ўжо ацэньвалі расійскія спажыўцы. На 24-й міжнароднай харчовай выставе «Петерфуд-2015» абодва заяўленыя сыры былі ўдастоены залатых медалёў у сваіх намінацыях.

Марына Вакульская,   Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *