Понедельник, 21 апреля 2025

Супер-воспитательница работает в детском саду №10

4 118

Выхавальнікі дзіцячых садкоў – гэта тыя людзі, якім мы першым давяраем сваіх дзяцей у надзеі на тое, што яны не проста накормяць і дагледзяць малых, але і дапамогуць бацькам выхаваць сапраўдных асоб.

У конкурсе прафесійнага майстэрства сярод выхавальнікаў дзіцячых садкоў Пружаншчыны прымалі ўдзел 9 чалавек. У першым туры яны праводзілі майстар-класы разам са сваімі выхаванцамі. Пры гэтым пра тэму адкрытых заняткаў ім паведамлялі толькі напярэдадні вечарам. Пасля першага выпрабавання кола прэтэндэнтак звузілася: у фінал выйшлі пяцёра.

Святлана Машненка, Аксана Кот, Людміла Велясюк, Галіна Сахарчук і Ірына Кісель ужо на сцэне спаборнічалі за званне лепшага выхавальніка раёна. Удзельніцам трэба было ў цікавай форме расказаць пра сябе, сваю работу, свае захапленні, сваіх выхаванцаў. Усе канкурсанты праявілі творчасць: яны і спявалі, і танцавалі, і чыталі вершы ўласнага сачынення. Галоўнай тэмай усіх выступленняў была любоў да дзяцей і сваёй работы. Амаль у кожным выступленні гучала, што прафесія выхавальніка сумяшчае ў сабе самыя разнастайныя ўменні: ён павінен адначасова быць і псіхолагам, і музыкантам, і мастаком, і цесляром, і садоўнікам!

Усе ўдзельніцы падчас выступлення патрапілі ў “складаныя” сітуацыі, у якія часта ставяць дарослых дзеці. Дапамаглі знайсці выйсце любоў да дзяцей і пачуццё гумару.

Па выніках двух этапаў конкурсу лепшай была прызнана выхавальніца дзіцячага садка-ясляў №10 Святлана Машненка, другой стала Ірына Кісель з Новазасімавіцкага садка, трэцяй — Галіна Сахарчук з дзіцячага садка №4. Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

НА ЗДЫМКУ: Святлана Міхайлаўна Машненка са сваімі выхаванцамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *