У аўторак на гэтым тыдні свае дзверы адчыніў яшчэ адзін супермаркет — «Mart INN», які размясціўся на вуліцы Кастрычніцкай.
У дзень адкрыцця наведвальнікі змаглі набыць шэраг прадуктаў па зніжаных цэнах, падобныя акцыі тут мяркуюць праводзіць рэгулярна.
Нельга сказаць, што гэты супермаркет будзе мець нейкія асаблівасці, але сваю ролю ў павелічэнні канкурэнцыі на мясцовым рынку ён усё ж адыграе.
Алег Сідарэнка.