Воскресенье, 8 декабря 2024

Султан, Саян и Левина — так пружанцы называют своих детей

2 905

Мода на імёны была заўсёды. У самім імені адлюстроўваліся і палітычныя з’явы, і творчыя густы і нават захапленні бацькоў. Бацькі з Пружаншчыны — не выключэнне. Напрыклад, сёлета хлопчыкаў называлі такімі імёнамі, як Султан, Саян, Веніямін, Давід, Рэнат. Сярод дзявочых імёнаў сустракаліся: Іларыя, Каміла, Бажэна, Кіра, Мілана, Злата, Левіна, Сабіна, Сандра, Эвеліна.

Аднак, як расказалі ў аддзеле ЗАГС, нярэдка, спахапіўшыся, бацькі звяртаюцца з просьбай змяніць імя дзіцяці, што, як аказваецца, ужо не магчыма.

Свой пункт гледжання на выбар імён нованароджаных у царквы. Святар Свята-Аляксандра-Неўскага сабора айцец Георгій тлумачыць гэта так:

— У маладых бацькоў могуць узнікнуць праблемы з імем дзіцяці ўжо пры яго хрышчэнні. Добра, калі імя, якое носіць немаўля, ёсць у Святцах. А калі няма? Як выхад – такая непапулярная мера, як прысваенне пры хрышчэнні чалавеку другога імя. Аднак гэта няправільна, калі дома чалавека называюць адным імем, а ў царкве – другім. Дзяцей патрэбна называць у гонар святых, каб у іх быў нябесны заступнік на працягу ўсяго жыцця.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *