Суббота, 5 октября 2024

Старосты пружанских деревень озвучили проблемы перед районной властью

2 038

Раённы сход старастаў, які прайшоў на мінулым тыдні, сабраў у райвыканкаме не толькі гэтых памочнікаў мясцовай улады, але і кіраўнікоў устаноў, арганізацый і службаў раёна, ад якіх таксама залежыць вырашэнне праблем людзей.IMG_8982

Аднак перш чым расказаць  аб задачах органаў мясцовага кіравання і самакіравання па рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна, старшыня райвыканкама М.М.Серкоў пачаў цырымонію ўзнагароджання. Падзячныя пісьмы райвыканкама і грашовыя прэміі за грамадскую работу ён уручыў старастам Л.І.Абрамчык (в.Чапялі), Н.І.Валюшка (в.Крыніца), У.Ф.Дземідовічу (в.Новыя Засімавічы), В.Л.Жамойда (п.Сонечны), С.І.Кульба (в.Байкі). Падзякай старшыні райвыканкама былі адзначаны старасты ўсіх пассельсаветаў.

Кажучы пра развіццё турыстычных паслуг, што з’яўляецца складаемай развіцця раёна, у сваім выступленні Міхаіл Мікалаевіч спыніўся на знешнім выглядзе населеных пунктаў. Асаблівую занепакоенасць ён выказаў з нагоды вялікай колькасці пустуючых дамоў, якіх у раёне налічваецца каля дзвюх тысяч. Таму ў плане ўтрымання іх у парадку вялікія спадзяванні старшыня ўскладае на старастаў, іх неабыякавасць і ініцыятыўнасць.IMG_9050

— Кожны прысядзібны домік, — зазначыў М.М.Серкоў, — павінен быць у добрым выглядзе. І патрэбна людзям дапамагаць наводзіць парадак, а не  прывучаць да ўтрыманства. У рэшце рэшт, кожны такі дом можа быць прададзены, а значыць, будзе дадатковы даход вяскоўцам.

Таксама старшыня райвыканкама звярнуў увагу на неабходнасць развіцця малога бізнесу, асабліва ў г.п.Ружаны, праблему прыцягнення ў сельскую мясцовасць моладзі. Той факт, што з 245 вёсак раёна толькі ў трыццаці налічваецца больш дзесяці дзяцей, насцярожвае. А значыць, ёсць пагроза, што праз некаторы час на сучасных малочнатаварных комплексах, якія забяспечваюць прадукцыяй не толькі нашы, але і замежныя рынкі, проста не будзе каму працаваць.

— Людзям павінна быць зручна жыць на сяле, — зазначыў М.М.Серкоў. – Таму агульнымі намаганнямі патрэбна зрабіць усё неабходнае для гэтага.IMG_9033

І тое, што гэта не проста словы, стала зразумела, калі прадстаўнікі раённай улады папрасілі агучыць старастаў праблемы іх населеных пунктаў з мэтай іх першачарговага вырашэння. Такія з іх, як знос трухлявых дамоў і аварыйных дрэў, абкошванне тэрыторый, устаноўка агароджы, датычылі без выключэння ўсіх населеных пунктаў раёна. Аднак былі і больш адрасныя: недахоп месцаў пад пахаванне на могілках у в.Слабудка, пракладка водаправода ў в.Дабучын, вулічнае асвятленне ў в.Гута, дрэнны стан вады ў в.Аранчыцы, неабходнасць рамонту веласіпеднай дарожкі ад ільнозавода да в.Плябанцы і асфальтавання часткі дарогі, якая вядзе з в.Кабылаўка ў Комлішча, прывядзенне ў парадак возера каля в.Смаляніца… Вырашэннем многіх гэтых праблем некаторымі раённымі службамі старшыня райвыканкама быў незадаволены. І папрасіў аднесціся да іх больш адказна, усё ж знайшоўшы шляхі вырашэння, а не абмяжоўваючыся адпіскамі.IMG_8976

Бурнае абмеркаванне на сходзе выклікала праблема развядзення свіней у падсобных гаспадарках людзей у так званай буфернай зоне. Старасты задавалі слушныя пытанні: “Дзе купіць людзям парасят?” і “Чаму сельгаставарыствы не жадаюць іх прадаваць вяскоўцам?”. Са слушнай прапановай з гэтай нагоды выступіў старшыня раённага савета старастаў Ю.М.Дронь, які з мэтай вырашэння праблемы прапанаваў, каб раз у год вяскоўцам з гэтых зон дазволілі купляць у сельгаставарыствах тушы свіней па цане, па якой ААТ прадаюць іх на мясакамбінат.

Аб значнасці грамадскай работы старастаў, якую яны выконваюць на месцах, гаварыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, падводзячы вынік іх работы за мінулы год.

— Старасты вызначыліся як людзі, для якіх займацца грамадскай работай, рабіць добрыя справы стала жыццёвай неабходнасцю, — адзначыла яна. – Яны забяспечваюць непасрэдную сувязь паміж насельніцтвам і органамі мясцовага кіравання і самакіравання. Старасты ўваходзяць у састаў камісій па праверцы супрацьпажарнага стану жылых дамоў, прымаюць удзел у абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў жыцця ўдзельнікаў вайны, інвалідаў, адзінокіх грамадзян і шматдзетных сем’яў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца старастамі рабоце з няўдалымі сем’ямі, барацьбе з п’янствам, прафілактыцы правапарушэнняў. Многія праводзяць значную работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў.IMG_8995

Так, за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе выканання раённага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў, у 2013 годзе прызнаны пераможцамі сярод сельскіх населеных пунктаў аграгарадкі  Мурава (стараста В.М.Купракоў), Калядзічы (стараста М.М.Сцепанчук), в.Магілёўцы (стараста Я.К. Цяслюк). Па выніках абласнога конкурсу па рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва ў 2013 годзе прызнаны пераможцай Ружанскі пассавет. А па выніках абласнога агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў аграгарадкі  Клепачы (стараста А.А.Місюля) і Лінова (стараста Д.П.Каляда) занялі першае і другое месцы. Адметна, што ў абласным конкурсе другое месца заняў стараста аграгарадка Клепачы А.А.Місюля.

Удзел у рабоце раённага сходу старастаў прынялі старшыня Мокраўскага сельвыканкама С.М.Ханавец, якая падзялілася вопытам работы органаў грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання. Начальнік раённа га аддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчароў расказаў аб мерах, якія прымаюцца па забеспячэнні пажарнай бяспекі. З аналізам выканання правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў выступіў начальнік ад-дзела ЖКГ райвыканкама А.В. Бушук.IMG_9046

Таксама трымалі слова перад старастамі, адказвалі на іх пытанні галоўны інжынер раённага вузла электрасувязі Ю.К.Грышкевіч, загадчык аддзела эпідэ-міялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М.В.Жуковіч, выконваючы абавязкі начальніка раённай ветэрынарнай станцыі С.Я.Чаюк. Большасць зададзеных ім пытанняў датычылася аказання  тэлерадыёпаслуг насельніцтву, парадку гадоўлі свіней у падсобных гаспадарках.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота)

На здымках: падчас мерапрыемства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *