Понедельник, 13 января 2025

Староста в деревне и помощник, и советчик

1 160

Стараста вёсак Далкі і Загалічы Таццяна Пятроўна Юдчыц у грамадскай рабоце не навічок. Дагэтуль ажно 16 гадоў выконвала абавязкі вясковага старасты ў Шчарчоўскім сельсавеце, шмат гадоў з’яўлялася дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў.24апр2015_Ружаны_0079

Пасля пераезду на Ружаншчыну першапачаткова працавала ў магазіне в.Бярэзніца. Ветлівую, уважлівую і, галоўнае,  дзелавітую прадаўшчыцу адразу заўважылі аднавяскоўцы. А калі пераканаліся, што яна дадзенае слова трымаць умее, даверылі і клопаты свае, і радасці, і нават бяду. Цяпер да Таццяны Пятроўны, якая працуе загадчыкам гаспадаркі ў ААТ “Ружаны-Агра”, людзі прыходзяць не толькі з просьбамі дапамагчы соткі пасадзіць ці брыкетам забяспечыць, але і  аказаць дапамогу ў арганізацыі вяселля ці пахавання. А яшчэ яна — добры дарадчык: і выслухае, і падтрымае. Таму часта адзінокія пенсіянеры не могуць дачакацца пакуль стараста з работы дамоў вернецца, каб зайсці і проста пагаварыць.

На здымку: вядучы спецыяліст пассавета Ніна Мікалаеўна Пратасевіч (злева) называе старасту Таццяну Пятроўну Юдчыц першай памочніцай мясцовай улады.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *