Сярод пераможцаў прэстыжнага турніру побач са знакамітым Яўгенам Плюшчанка аказалася і юная пружанка Лізавета Маліноўская.
Пружанскія фігурысты, выхаванцы трэнера Руфіны Ганчарук днямі вярнуліся з Рыгі, дзе бралі ўдзел у міжнародных спаборніцтвах Volvo Open Cup.
У гэтым турніры ўдзельнічалі прадстаўнікі 31 краіны. Пачаў там з перамогі свой перадалімпійскі сезон Яўген Плюшчанка. У сваёй узроставай катэгорыі першае месца заняла наша Ліза Маліноўская, другое месца заваяваў Мікалай Казлоў.
Кацярына Пашкевіч.