Воскресенье, 20 апреля 2025

Сразу два проекта в рамках инициативы ЕС/ПРООН будут реализовываться в Пружанском районе

1 847

Напачатку мінулага года ЕС/ПРААН запусцілі праект «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». А ў яго рамках быў абвешчаны 1-ы конкурс мясцовых ініцыятыў.

Згодна з задумкай арганізатараў, мясцовыя ініцыятывы павінны былі ўяўляць сабой своеасаблівыя планы рашэння адной ці некалькіх праблем аднаго населенага пункта альбо цэлага раёна. Прааналізаваўшы паступіўшыя заяўкі, члены каардынацыйнага савета нарэшце назвалі тыя раёны, з якіх паступілі найлепшыя ініцыятывы. У рэйтынгу Брэсцкай вобласці пяцёрку лепшых узначаліў Пружанскі раён.Belyiya-buslyi

На Пружаншчыне разгарнулася рэалізацыя адразу двух ініцыятыў у рамках праекта. Экалагічнае грамадскае аб’яднанне «Агратур», якое знаходзіцца ў вёсцы Дзедаўка (кіраўнік А.М.Ляўчук), ажыццяўляе праект «Падляшскі шлях Белага бусла» — еўрапейскі вопыт сацыяльна-эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні для Пружанскага раёна». Дапамагаць выконваць пункты распрацаванага плана будзе партнёр — грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Ажыццяўленнем другога праекта займаецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама: спецыялісты працуюць над тэмай «Стварэнне кансорцыума «Мясцовая ініцыятыва» з мэтай аб’яднання намаганняў дзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і бізнэсу для вырашэння мясцовых ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё Пружанскага раёна».

Мясцовы кансорцыум — часовае аб’яднанне з прадстаўнікоў арганізацый і грамадскасці, сілы якога будуць накіраваны на вырашэнне праблем горада і раёна. Асноўныя накірункі, якія плануецца развіваць, — клопат пра дзяцей, падзейны турызм і сацыяльная адаптацыя дзяцей-інвалідаў.

Мяркуецца, што дзякуючы праекту, у горадзе з’явіцца дзіцячая пляцоўка, будуць наладжаны майстар-класы ў раённым Доме рамёстваў для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў. Акрамя таго, працяг атрымае свята «Крыніца — грыбоў сталіца», а дні адчыненых дзвярэй на аграсядзібах пройдуць у новым фармаце.

На рэалізацыю кожнага з праектаў са сродкаў Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН будзе выдзелена каля 18 тысяч долараў ЗША, тэрмін для фінансавання — да канца жніўня 2016 года.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *