Да ўвагі беспрацоўных
і незанятага насельніцтва!
Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама ў мэтах прадастаўлення моладзі, якая вучыцца, магчымасці часовага працаўладкавання
арганізавана другасная занятасць у летні
На базе аддзела адукацыі, спорту і турызму Пружанскага райвыканкама, ГУ «Гімназія г. Пружаны» арганізаваны работы па добраўпарадкаванні тэрыторый, афарбоўцы платоў, спартыўнага і гульнявога абсталявання, мыцці школьнай мэблі для 110 вучняў з фінансаваннем работ са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Для гэтых мэт выдзелена 220,0 млн. рублёў.
Акрамя таго, падабрана 169 месцаў для працаўладкавання вучняў і студэнтаў з аплатай працы за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый. Гэта: РУВП «Пружанская ПМС», ДУБП «Пружанская ПМК-21», УП «ПМК-22», ААТ «Рамбуд», Пружанскае райспажыўтаварыства, ААТ «Пружанскі кансервавы завод», ААТ «Ліноўскае», ААТ «Шані-аграпрадукт», ААТ «Агра-Калядзічы», ААТ «Жураўлінае», ААТ «Айчына», ААТ «Пружанскае».
Звяртацца ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама па адрасе: г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78, тэлефоны для даведак: 9-09-02, 9-06-58.