Суббота, 24 мая 2025

Сотрудники МЧС провели учения в «Беларусбанке»

1 127

Кажуць, што грошы не пахнуць, але гарэць яны могуць вельмі добра. Пры гэтым не варта забываць, што ў банкаўскіх установах заўсёды шмат наведвальнікаў і абслугоўваючага персаналу.IMG_6250

Таму падчас аб’ектавых вучэнняў, што праводзілі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях у мінулую пятніцу на базе галаўнога офіса цэнтра банкаўскіх паслуг «Беларусбанка» ў Пружанах, першым чынам выратавальнікі пачалі выводзіць з памяшканняў людзей.IMG_6232 IMG_6238 IMG_6241 IMG_6259 IMG_6296 Па ўмовах вучэнняў у адным з кабінетаў пачаўся пажар. Большасць работнікаў банка і наведвальнікаў пакінулі ўстанову самастойна пасля ўключэння аварыйнай сігналізацыі. Адзін з работнікаў, паводле версіі,  аказаўся заблакаваны ў памяшканні, і яго ратавалі праз вокны другога паверха. І яшчэ аднаму стала дрэнна, таму праз умоўнае задымленне яго ратавалі пажарныя, а да прыбыцця медыкаў першую дапамогу аказвалі дружыннікі фінансавай установы.IMG_6275 IMG_6284

А вось грошы на гэтых вучэннях  нават умоўна пажарныя не ратавалі: матэрыяльныя каштоўнасці ў дадзеным выпадку другасныя, а чалавечыя жыцці даражэй за любыя грошы.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *