Мінулы год у ААТ «Жураўлінае» быў адметным па-свойму. Вылучыць яго асноўныя падзеі мы папрасілі дырэктара гаспадаркі, дэпутата раённага Савета дэпутатаў М.М.ГРЫШКЕВІЧА.
1.Найбольш важная падзея для нашага таварыства ў мінулым годзе — увод у дзеянне камбікормавага завода. Гэта з’яўляецца састаўной часткай работы па забеспячэнні ўласнымі кармамі.
З уводам камбікормавага завода мы мінімізавалі затраты на перавозку кармоў і, безумоўна, цяпер зменшыцца сабекошт атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі. Пры заво-дзе працуе вытворчая лабараторыя, што дае магчымасць рыхтаваць камбікармы па ўласнай рэцэптуры. На перспектыву паслугамі нашага прадпрыемства змогуць скарыстацца і іншыя гаспадаркі раёна.
2.Летась было далучана да нашай гаспадаркі ААТ «Сухопаль». Такі крок выкліканы перш за ўсё тым, што ў ААТ «Жураўлінае» недастаткова мінеральных плошчаў для забеспячэння жывёлагадоўлі ўласным зернефуражом.
У аддзяленні «Сухопаль» неабходна прывесці ў адпаведнасць з новымі тэхналогіямі жывёлагадоўчыя памяшканні. Плануем тут пабудаваць два новыя комплексы на 1100 і 850 нецеляў, а таксама адзін — на 960 галоў дойнага статка. Дараэчы, стройматериалы оптом сёння можна набыць без праблем.
Шмат давядзецца яшчэ папрацаваць па павышэнні ўрадлівасці зямель. Для аддзялення ўжо закуплена новая тэхніка: трактары і аўтамабілі.
3.Штогод будуем жыллё. У 2009 годзе здадзены 24 домікі прысядзібнага тыпу. 11 з іх пабудаваны ў Мокрым, па 6 — у Клепачах і Казлах, адзін — у Ляжайцы.
Сёлета праграма жыллёвага будаўніцтва ў сувязі з далучэннем ААТ «Сухопаль» будзе яшчэ больш напружанай. Плануем пабудаваць 50 домікаў прысядзібнага тыпу. Прычым 15 з іх будзе ўзведзена ў аддзяленні «Сухопаль».
4.Адышоўшы год стаў знамянальным для нашых садаводаў. Быў атрыманы першы ўраджай яблыкаў — 36 тон. Рэалізоўвалі іх як сваім работнікам, так і нарыхтоўчым арганізацыям. Правялі тэндэр на будаўніцтва плодасховішча на 8 тысяч тон садавіны. Хутка пачнецца яго ўзвядзенне. На бліжэйшую перспектыву плануем асвоіць вытворчасць яблычных чыпсаў. Заключаны адпаведны дагавор з РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні».
5.Паміж вёскамі Казлы і Бузуны пачалі будаўніцтва рэпрадуктара, разлічанага на вытворчасць 35 тысяч парасят у год. Ён будзе забяспечваць парасятамі ўчастак адкорму, які рэканструяваны на свінакомплексе ў Клепачах. Аналагічны рэпрадуктар плануем пабудаваць яшчэ і ў аддзяленні «Сухопаль». Ён таксама будзе працаваць на свінакомплекс, дзе мяркуецца праводзіць у далейшым толькі адкорм свіней.
Мікола Архуцік.