З адыходам спякотнага надвор’я і праходжаннем праз раён дажджавых франтоў адпала неабходнасць у забароне на наведванне лясоў. Было прынята адпаведнае распараджэнне райвыканкама №187-р, згодна з якім дазваляецца наведваць лясныя масівы раёна з 15 жніўня.