У мовах паўночных народаў ёсць некалькі дзясяткаў розных назваў снегу. Яны асобна вызначаюць снег, які падае, які пушыстай коўдрай ляжыць на зямлі, які падмярзае і пакрываецца скарынкай насту, які тае… Магчыма, у нейкай мове можна падабраць і больш дакладнае слова для гэтых «барханаў», якія сустрэліся на шляху ў сераду, калі мы ехалі па шашы на Руднікі. Усмешка прыроды, дый годзе, таму што на дастаткова невялікім адрэзку дарогі не толькі намяло снегу, але і ветрам паскручвала сумёты ў дзіўныя грабяні, шчыльныя настолькі, што дарожнікі разграбаюць іх бульдозерам. Але прыгожа, праўда?
Фота Ірыны СЯДОВАЙ.