Суббота, 14 декабря 2024

Сколько животных можно содержать дома, чтобы не мешать соседям и не нарушить закон?

1 794

Даволі часта ў паўсядзённым жыцці даводзіцца чуць пра розных «гаспадароў», якія ў горадзе трымаюць буйную рагатую жывёлу. Адзін «фермер» увогуле ставіў доследы на быках і каровах па іх вольным выгуле. І гэта нягледзячы на тое, што вакол жывуць іншыя людзі, у якіх свае патрэбы.

Так і на нашай вуліцы Камсамольскай: у адным з дамоў тут жыве аматар катоў і сабак, якіх у яго сабралася, напэўна, не адзін дзясятак. Можна пагадзіцца, што ў яго прыватны дом і ён самастойна вырашае, як яму жыць. Але ж няхай бы і трымаў сваіх звяроў у доме ці ў якім-небудзь вальеры, а не выпускаў на вуліцу. Галодныя жывёлы ў пошуках ежы разыходзяцца па навакольных дварах.

Мы, суседзі, неаднаразова звярталіся да яго з просьбай навесці ў сябе парадак, але ўсе заўвагі проста ігнаруюцца. Ці можна знайсці прававое ўздзеянне на такога аматара жывёл?

Жыхары вуліцы Камсамольскай.

Сапраўды, такія сітуацыі ўжо не рэдкасць. І не толькі ў сельскай мясцовасці, нават у межах горада. Улічваючы гэта, адказныя службы больш строга пачалі ставіцца да трымальнікаў хатняй жывёлы.

Вось што нам расказала тэхнік-аглядальнік філіяла «Жилищник» Г.М.Пышко:

— Мы прымаем да разгляду звароты ад грамадзян наконт парушэнняў правілаў утрымання хатняй жывёлы. У першую чаргу разглядаюцца менавіта калектыўныя звароты: відавочна, што там праблема вельмі вострая. Нядаўна такі ліст мы атрымалі ад жыхароў вуліцы Камсамольскай. Па гэтым пытанні створана камісія, якая на месцы высветліць абставіны праблемы і прыме адпаведнае рашэнне. Заканадаўствам прадугледжаны некалькі мер уздзеяння. Спачатку ўладальнік дома ці кватэры атрымае папярэджанне з патрабаваннямі на працягу месяца выправіць сітуацыю, згодна з дзеючым заканадаўствам. Калі ж праз вызначаны тэрмін нашы патрабаванні будуць праігнараваны, то складаецца пратакол і накіроўваецца ў адміністрацыйную камісію райвыканкама або ў суд — у залежнасці ад цяжкасці правапарушэння.

Акрамя таго, калі будуць выяўлены выпадкі антысанітарыі, рызыка распаўсюджвання небяспечных хвароб, такіх, напрыклад, як шаленства, то інфармацыю наша камісія накіруе ў райветстанцыю.

Н.В.Кот, начальнік райветстанцыі:

— У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя, калі ўладальнікі прыватных дамоў разводзяць у сябе цэлыя «звярынцы». Магчыма, па сваёй дабрыні, а можа, з-за няўстойлівай псіхікі. У выніку ствараецца эпідэміялагічная пагроза. У нас ёсць рычагі канкрэтнага ўздзеяння, і мы будзем прымаць у такіх выпадках самыя строгія меры пакарання.

Артыкул 15.46 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (ухіленне ад правядзення мерапрыемстваў па папярэджанні хвароб жывёл) дае нам права прымяняць штрафныя санкцыі: за ўхіленне ад правядзення абавязковых мерапрыемстваў (даследаванняў, імунізацыі, апрацовак) па папярэджанні хвароб жывёл альбо парушэнне тэрмінаў іх правядзення — штраф у памеры ад двух да дзесяці базавых велічынь.

Згодна з артыкулам 15.47, за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл — штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь.

Правам накладання штрафаў за парушэнні ветэрынарнага заканадаўства надзелены дзяржаўныя ветэрынарныя інспектары.

У зацверджаных  пастановай Саўміна РБ Правілах утрымання хатняй жывёлы дакладна вызначана, што трымаць можна не больш дзвюх жывёлін (катоў ц сабак). Згодна з п.2, «уладальнікі сабак, катоў абавязаны строга выконваць санітарна-гігіенічныя правілы і нормы іх утрымання, забяспечваць бяспеку людзей, не дапускаць забруджвання гэтымі жывёламі агульнадаступных месц». Іх абавязкі канкрэтна вызначаны ў гэтым дакуменце:

«Уладальнікі сабак, катоў абавязаны:

4.2. у трохдзённы тэрмін паведамляць арганізацыі, якая ажыццяўляе рэгістрацыю жывёл, а таксама ў ветэрынарную ўстанову па месцы пастаяннага пражывання аб набыцці, продажы, згубе, змене месца жыхарства або гібелі сабак, катоў;

4.3. дастаўляць хатніх жывёл у ветэрынарныя ўстановы для абследавання і прышчэпак супраць шаленства паводле патрабаванняў дзеючага ветэрынарнага заканадаўства;

4.4. выводзіць у выпадку патрэбы сабак з кватэр або іншых ізаляваных памяшканняў, а таксама з ізаляваных тэрыторый у месцы агульнага карыстання на кароткім ланцужку і ў намордніку.

Уладальнікам сабак, катоў забараняецца:

5.3. утрымліваць незарэгістраваных жывёл».

Акрамя таго, адзначым, што хатняя жывёла,— гэта маёмасць, на якую грамадзянін валодае правам уласнасці і нясе за яе адказнасць (арт.137 Грамадзянскага кодэкса РБ). Гэта азначае, што ён можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Напрыклад, у дзеючы КААП РБ унесены адпаведныя змяненні наконт гэтага: прадугледжана адказнасць гаспадароў хатніх жывёл, чые гадаванцы нанеслі шкоду маёмасці і здароўю грамадзян. Калі сабака або кот пакусаў чалавека, пашкодзіў адзенне або іншую маёмасць, нанёс урон наваколлю, то да іх уладальніка можа быць прыменены штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Але… Так, вы правільна здагадаліся, шаноўныя чытачы пакуль яшчэ такіх пратаколаў у нашым раёне не было складзена і ні адзін гаспадар не быў аштрафаваны за адсутнасць рэгістрацыі, прышчэпак. Значыць, такое бязладдзе звязана менавіта з неактыўнасцю адпаведных служб. Магчыма, надышоў час прывучаць людзей да парадку? Асабліва тады, калі яны самі аб гэтым просяць.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *