Воскресенье, 8 декабря 2024

Семь «Я» — отличная семья

1 477

Ірына і Мікалай Казачэнкі – працаўнікі ААТ “Агра-Калядзічы”, жывуць у вёсцы і трымаюць уласную гаспадарку. Але галоўнае дасягненне гэтай сямейнай пары – пяцёра дзяцей, якія, нягледзячы на ўзрост, з’яўляюцца сапраўднымі памочнікамі сваіх бацькоў.  За нараджэнне і выхаванне дзяцей  Ірына Мікалаеўна ўзнагароджана  ордэнам Маці.13май2015_4065

Аднак перш чым пасяліцца ў вёсцы Вашчынічы, Казачэнкам давялося нямала павандраваць. Родам Ірына з Пружан. Была яшчэ дзяўчынкай, калі яе бацькі пераехалі жыць у Крым. Там і сустрэла будучага мужа, які туды пераехаў з бацькамі з Казахстана. Вярнуцца ў Беларусь дапамог выпадак.

— Аднойчы, — расказвае Мікалай Барысавіч, — адпачыць на мора прыехала сяброўка маёй цешчы. Гэта быў канец дзевяностых. Няпроста жыць тады было ў Крыме. І пакуль я суправаджаў беларускую госцю, такіх наслухаўся хвалебных размоў і пра Беларусь, і пра Лукашэнку, што на наступны дзень напісаў на рабоце заяву аб звальненні. А недзе праз месяц  мы пераехалі на Пружаншчыну. Так і апынуліся ў Вашчынічах.

Адкрытае акцыянернае таварыства прадаставіла жыллё і забяспечыла работай. Як успамінаюць муж з жокай, хоць і пачыналі ўсё “з нуля”, з часам нажылі ўсё неабходнае, бо галоўнае — каб здароўе было і працаваць людзі не ленаваліся. А да працы прывучаны ў гэтай сям’і нават дзеці. Ірына Мікалаеўна жартуе, што нават не справілася б з гаспадаркай, каб не яны.

Старэйшага сына  Мішу, які вучыцца ў аграрна-тэхнічным каледжы, цяпер у якасці галоўнага памочніка “падмяняе” дзесяцікласнік Дзіма. Старэйшая з дачок Ксенія – навучэнка медкаледжа, хоць сама даглядае двухмесячную дачушку, дапамагае маме па доме. Самыя малодшыя – другакласніца Алінка і выхаванка дзіцячага садка Яначка — нягледзячы на свой  узрост, таксама памочніцы. Наогул, тут кожны ўмее і свіней  пакарміць, і за качкамі паглядзець, каб усё было ў парадку. А яшчэ ў сям’і ведаюць, як трэба сябраваць і клапаціцца адно аб адным.

Дзеці, якія выхоўваюцца ў працавітай сям’і, любяць жыццё ў вёсцы. Больш таго, муж старэйшай дачкі – механізатар, таксама працуе ў сельгаставарыстве. Як маладой сям’і ім прадаставілі дом, і хутка яны паселяцца побач з бацькамі.

— Каб дзецям было добра ў сям’і, — кажа шматдзетная мама, — трэба іх любіць. Самім бацькам патрэбна пастарацца, каб яны адчулі сябе шчаслівымі. І мы павінны працаваць, каб забяспечыць іх будучыню.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *