Четверг, 13 февраля 2025

Семья Тарасевичей из Слонимцов стала победителем районного конкурса «Лучшее сельское подворье»

2 996

Пяць гадоў у раёне праходзіць конкурс сярод маладых сем‘яў “Лепшае сельскае падвор’е”. Яго арганізатары – аддзел па справах моладзі, РК БРСМ — з дапамогай работнікаў сельвыканкамаў  ажыццяўляюць галоўную мэту – прыцягваюць маладыя сем’і да парадку на зямлі. НА СЁЛЕТНЯЙ урачыстасці, якая прайшла ў будынку аддзела ЗАГС, ушаноўвалі сапраўды лепшых. З адзінаццаці сем’яў, якія ўдзель-нічалі ў конкурсе, пераможцай была прызнана маладая сям’я Іны і Сяргея Тарасевічаў з в.Сланімцы. Як лепшая была адзначана і сям’я Андрэя і Таццяны Нядведскіх з Мокрага. Пад апладысменты прысутных яны атрымалі падарункі ад аддзела па справах моладзі і ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Дык чым жа адметныя гэтыя сямейныя пары?

ІНА і Сяргей Тарасевічы за лічаныя гады здолелі стварыць каля свайго двухпавярховага дома, які пабудавалі ўласнымі сіламі, сапраўдны райскі куточак. Прыгажосцю прыцягвае і прысядзібны ўчастак. Замест звыклых для сельскай мясцовасці градаў з бульбай, вакол іх дома створаны ўтульны  лужок, з’явілася дэкаратыўная сажалка і вялікае мноства кветак. Такую сядзібу і вясковай назваць цяжка, яна магла б упрыгожыць любы гарадскі інтэр’ер. А яшчэ гэтыя працавітыя людзі выхоўваюць цудоўных дзетак – Максіма і Даменіку, такіх жа руплівых, як іх бацькі. Але галоўнае – у іх доме жыве ўзаемаразуменне, шчасце і любоў.

ТОЕ Ж МОЖНА сказаць і пра сям’ю Нядведскіх. І хоць Андрэй з Таццянай самі свой дом не будавалі (яго выдзе ліла ім гаспадарка) парадак падтрымліваюць належны. Застаецца толькі захапляцца, як яны паспяваюць спраўляцца са сваёй работай у адкрытым акцыянерным таварыстве, выхоўваць трох дзяцей і трымаць вялікую гаспадарку – дзвюх кароў, каня, авечак, цэлую “армію” качак і курэй.

— У нас нават дзеці добра ведаюць свае абавязкі, — расказвае Таццяна Нядведская, — і ва ўсім нам дапамагаюць. А яшчэ, каб усё паспець, трэба рана ўстаць і позна легчы.

На здымку:  пераможцы.
Галіна Каляда, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *