Среда, 13 ноября 2024

Сегодня профессиональный праздник у работников землеустроительной и картографо-геодезической службы

1 907

Прафесійнае свята сёння адзначаюць

работнікі землеўпарадкавальнай

і картографа-геадэзічнай службы

Землеўпарадкавальная служба райвыканкама, якую ўзначальвае Аляксандр Леанідавіч Іваноў, складаецца з 11 спецыялістаў. Яны замацаваны за пассельвыканкамамі, дзе вядуць прыём грамадзян і выконваюць свае непасрэдныя абавязкі. Сіламі работнікаў службы ў мінулым годзе грамадзянам раёна выдзелена 103 зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома і падрыхтавана 245 матэрыялаў па афармленні ўчасткаў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 27.12.2007 года №667. Сфарміравана таксама 11 зямельных участкаў для размяшчэння аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу на аўтадарожным абходзе «Белавежская пушча».

Землеўпарадкавальная служба ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем зямель на тэрыторыі раёна. Асаблівая ўвага надаецца мэтаваму выкарыстанню і своечасоваму асваенню зямельных участкаў, недапушчэнню самавольных захопаў зямлі. Пад пільнай увагай нашых землеўпарадкавальнікаў знаходзяцца дачныя кааператывы і кар’еры.

На здымку: начальнік землеўпарадкавальнай службы А.Л.Іваноў і галоўны спецыяліст І.В.Грыцэвіч.

Мікола АРХУЦІК, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *