Пятница, 18 апреля 2025

Сдавать комнату студенту — дешевле?

1 922

На пытанні адказвае старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання фізічных асоб А.Л.ГРЫШЧУК.
Хачу ўзяць на кватэру навучэнца дзённага аддзялення Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Ці трэба ў такім выпадку плаціць падаходны падатак? А можа, пры здачы жылога памяшкання студэнтам існуюць якія-небудзь ільготы?
Наталля Уладзіміраўна,
г.Пружаны.
— Парадак і тэрміны ўплаты падаходнага падатку ў дадзеным выпадку такія ж, як пры здачы памяшкання іншым асобам: не пазней першага чысла штомесяц ці не пазней першага студзеня, калі вырашана плаціць падатак адразу за ўвесь год.
Але для тых, хто здае памяшканне студэнтам ці навучэнцам, якім не выдзелены пакой у інтэрнаце, прадугледжана паніжэнне стаўкі на 50%. Гэта значыць, што на сённяшні дзень жанчына абавязана плаціць падаходны падатак у фіксаваных сумах у памеры 7000 рублёў за кожны месяц за адзін здаваемы пакой. Для ўсіх астатніх гэтая сума складае 14000 рублёў — 0,4 базавай велічыні.

Мая жыллёвая плошча дазваляе мне здаваць пакоі. Вырашыла, што прадастаўляць дах над галавой лепш завочнікам, экзаменацыйная сесія ў якіх, як правіла, 10-14 каляндарных дзён. Як мне правільна паступіць, каб усё было законна? Дала аб`яву газета сдаю квартиру
Вольга Андрэеўна, гараджанка.
— Спачатку жанчыне неабходна заключыць дагавор са студэнтам-завочнікам аб здачы ў наём жылога памяшкання. У выпадку здачы памяшкання па заключаных двух і больш дагаворах за каляндарны год, калі працягласць кожнага з дагавораў не перавышае 15 дзён, фізічная асоба абавязана зарэгістравацца як індывідуальны прадпрымальнік і плаціць адзіны падатак па стаўках, устаноўленых для жыхароў Пружан і раёна: у месяц 30 еўра за адзін здаваемы пакой ці 35 еўра за два пакоі. Калі ж такі дагавор заключаўся раз у год, грамадзянка павінна дзейнічаць згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4.08.2006 года № 497 «Аб уплаце падаходнага падатку ў фіксаваных сумах»: плаціць падатак у памеры 0,4 базавай велічыні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *