Пятница, 14 февраля 2025

Свыше 70 призывников получили повестки в День призывника

2 832

IMG_4663

Ваенны камісар раёна І.М.Рапейка давёў да ведама прысутных Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве і даў наказ прызыўнікам з годнасцю выканаць свой воінскі абавязак. Да будучых абаронцаў Айчыны, якія ўжо праз некалькі дзён стануць у строй, звярнуліся старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане В.М.Гарахавіцкі, намеснік камандзі-ра батальёна сувязі па ідэалагічнай рабоце А.К.Сіраеў, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце А.Г.Касцюк, якія і ўручылі ім павесткі.IMG_4685

— Цяпер, — звяртаючыся да прызыўнікоў, гаварылі выступоўцы, — вы ў адказе не толькі за сябе, але і за сваіх блізкіх, сваю Айчыну. Ужо праз паўгода вы станеце іншымі людзьмі, навучыцеся быць адказнымі і смелымі, каб, гледзячы на вас, ганарыліся бацькі. IMG_4709

У завяршэнні ўрачыстасці, што кажуць, на шчаслівую дарогу прызваным у войска далі канцэрт удзельнікі мастацкай самадзейнасці Палаца культуры. Служыць хлопцы будуць у сухапутных, унутраных і пагранічных войсках, падраздзяленнях ВПС і СПА, спецназе на тэрыторыі Беларусі.

Галіна Каляда, фота Сяргея Талашкевіча.

На здымках: ідзе калона прызыўнікоў;  павестку ўручае ваенкам раёна 

І.М.Рапейка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *