Суббота, 18 января 2025

Светофор возле «Белмаркета» нужнее, но деньги были выделены на другой участок

3 674

Каму свеціць святлафор?
На днях на перакрыжаванні каля Воднага палаца ў горадзе быў усталяваны святлафор. І гэты факт выклікаў непаразуменне і плойму негатыўных водгукаў у нашых чытачоў.
У прыватнасці, вадзіцеляў цікавіць: няўжо ў Пружанах патрэбны светлафор менавіта на гэтым месцы? Сваю нязгоду на гэты конт выказвалі і ў каментарыях на сайце: «Нават школьнікам вядома, што самае небяспечнае месца — гэта каля «Белмаркета»… Трэба, напэўна, збіраць подпісы, каб святлафор перанеслі. А то перакрылі ім пустую дарогу амаль за горадам»…IMG_4365
Начальнік аддзялення ДАІ В.В.Асіпенка згодны, што на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Інтэрнацыянальнай большая неабходнасць устаноўкі святлафора, тым не менш проста перанесці яго туды нельга.
Намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву С.М.Гук растлумачыў:
— Па лініі абласнога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва былі выдзелены сродкі на другую чаргу будаўніцтва інжынерных сетак па вуліцы Заводскай. У тым ліку прафінансаваны работы і па ўстаноўцы святлафора, які нельга перанесці на іншае месца ў горадзе, нават калі там большая ў ім патрэба. Між іншым, добраўпарадкаванне мікрараёна працягнецца. А аб мэтазгоднасці з’яўлення святлафора ў гэтым месцы можна паспрачацца: раён хуткімі тэмпамі забудоўваецца, таму час пацвердзіць, што рашэнне аказалася не памылковым.IMG_4354
Што тычыцца ўстаноўкі святлафора на перакрыжаванні каля магазіна «Белмаркет», Сяргей Міхайлавіч удакладніў, што падрыхтавана хадайніцтва ў аблвыканкам на выдзяленне сродкаў для гэтых работ.

Марына Вакульская, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *