Понедельник, 11 ноября 2024

Светлана Карпович стала победителем областного смотра-конкурса «Лучший заведующий автоклубом»

2 024
IMG_9201_1972
Светлана Карпович и вокальная группа «Забава»

У кастрычніку ў Маларыце ў рамках абласнога тура Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога агляду-конкурсу «Лепшы загадчык аўтаклуба». За ганаровае званне спрачаліся загадчыкі аўтаклубаў усіх аддзелаў культуры Брэстчыны. Агляд-конкурс праводзіўся ў тры этапы. Першы праходзіў з сакавіка па красавік: на разгляд журы ў абласны грамадска-культурны цэнтр прадастаўляліся конкурсныя матэрыялы — два сцэнарыі мерапрыемстваў, праведзеных аўтаклубам з прыкладаннем наглядных матэрыялаў, план работ, копіі публікацый у сродках масавай інфармацыі.

Падчас другога этапу, які заняў перыяд з мая па ліпень, прайшлі прагляды мерапрыемстваў, падрыхтаваных аўтаклубамі. Пружанскі аўтаклуб паказаў інфармацыйна-творчую праграму «Вёсачка мая» ў вёсцы Баравікі Мокраўскага сельсавета.

Лепшыя аўтаклубы і сталі ўдзельнікамі трэцяга этапу, згодна з умовамі якога артысты паказвалі 15-хвілінныя візітоўкі. Праграму пружанцаў склалі выступленні ўдзельнікаў калектыву: старшыні  дзіцячага аматарскага аб’яднання «Сузор’е талентаў» Уладзіміра Неміровіча і яго салісткі Наталлі Трус, вакальных гуртоў «Забава» і «Шчырым сэрцам», удзельніцы тэатра-мініяцюр Святланы Петравец.

Абсалютным пераможцам абласнога агляду-конкурсу стала пружанская каманда, дзейнасць якой строгае журы ацаніла найвышэй. Дыплом першай ступені і каштоўны падарунак быў уручаны загадчыцы Пружанскага аўтаклуба Святлане Карповіч.

Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *