Вторник, 5 ноября 2024

Свадебным кортежам разрешили парковаться на площади перед Дворцом культуры

2 343

Адна з інфармацый мінулага выпуску «Аўтабудняў» («Для вясельнага картэжа не існуе правілаў?», «РБ» за 18.09.2013 г.) стала найбольш каменціруемай на сайце «раёнкі» budni.by. Гутарка ішла пра вясельныя картэжы, якія парушаюць Правілы дарожнага руху, спыняючыся на мосце каля зліцця Мухі і Вец. Адзін з наведвальнікаў адказаў на прапанову спыняцца картэжам на вуліцы Вінаградава пытаннем:

— Вельмі хочацца даведацца, як можна прыпаркавацца на вуліцы Вінаградава і высадзіць пасажыраў, пры гэтым не парушаючы правілы? Высадка дазваляецца толькі на тратуары, якога там няма. Дарога вузкая, людзі пойдуць па ёй, што таксама нельга. Як быць іншым людзям, якія ездзяць і ходзяць па гэтай вуліцы? Калі жадаеце, каб усе было па правілах, неабходна дазволіць стаянку на плошчы перад Палацам культуры, абсталяваўшы яе адпаведным дарожным знакам.

Гэтыя заўвагі мы пераадрасавалі ў дзяржаўтаінспекцыю і атрымалі адказ.

«Паводле п.143.6 Правілаў дарожнага руху, прыпынак і стаянка транспартных сродкаў забаронена на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі, акрамя спецыяльна абсталяваных месц для стаянкі. Пытанне забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў г.Пружаны, у прыватнасці, парушэнняў, якія дапускаюць вадзіцелі транспартных сродкаў вясельных картэжаў на мосце праз раку Мухавец па вул.Савецкай, разгледжаны кіраўніцтвам райвыканкама. Прынята рашэнне дазволіць уезд і прыпынак вясельных картэжаў на плошчы перад Палацам культуры, адкуль удзельнікі цырымоніі могуць прайсці да месца правядзення рытуалу навешвання замочкаў на поручнях моста. Стаянку транспартных сродкаў неабходна ажыццяўляць у адзін рад, паркуючы аўтамабілі перадам да праезнай часткі вул. Савецкай, на бяспечнай адлегласці ад уваходу ў Палац культуры і не ствараючы перашкод для руху пешаходаў.

Пазначыць месца прыпынку транспартных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у вясельных картэжах, якімі-небудзь тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху немагчыма: яны не прадугледжаны Правіламі.

Паркоўка транспартных сродкаў на вул.Вінаградава, сапраўды, немэтазгодна, бо створыць яшчэ больш перашкод для дарожнага руху, чым паркоўка на праезнай частцы вуліцы Савецкай.

Пытанне будзе дадаткова разгледжана на пасяджэнні раённай камісіі па бяспецы дарожнага руху. У прыватнасці, магчымасць абсталявання на адрэзку вул.Савецкай ад моста праз раку Мухавец да дома №19 «кішэні» для паркоўкі аўтамабіляў вясельных картэжаў».

Ад рэдакцыі: У Брэсце даўно адмовіліся аб’язджаць месцы рытуалаў усім вясельным картэжам. Пасля ЗАГСа машына з маладымі і фатографамі едзе да месцаў фатаграфавання, а госці накіроўваюцца да месца вяселля.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *