У санаторыі «Ружанскі» адкрыты новы рэабілітацыйны цэнтр. У яго ўваходзіць комплекс лазняў (руская, фінская і турэцкая) з басейнам, пакоем для адпачынку і барам, у якім можна папіць піва, квасу ці медавухі. У цокальным памяшканні цэнтра працуе трэнажорная зала, а на другім паверсе — більярдная і прасторны гульневы пакой для дзяцей.