Вторник, 21 января 2025

Рыбак из Пружан выиграл чемпионат Гродненской области

2 115

Члены Гродзенскай абласной грамадскай арганізацыі рыбаловаў у мінулыя выхадныя завіталі на возера Паперню, каб правесці свой чэмпіянат.  Сярод удзельнікаў былі і пружанцы Сяргей і Аляксандр Ціхановічы. Больш таго, менавіта Аляксандр стаў пераможцам і атрымаў галоўны прыз.IMG_3189

З гродзенскімі рыбаловамі спачатку пазнаёміўся старэйшы брат – Сяргей. Ужо некалькі гадоў ён  з’яўляецца членам арганізацыі. Да яго далучыўся і малодшы. Амаль на кожным чэмпіянаце браты былі ў ліку прызёраў.  А  сёлета (магчыма таму, што чэмпіянат праходзіў на роднай Берасцейшчыне) удача па поўнай праграме ўсміхнулася пружанскім рыбакам. IMG_3188

Такім чынам, пераходны “кубак” — пафарбаваны пад «золата» драўляны шчупак —  год будзе ўпрыгожваць пакой Аляксандра Ціхановіча. У падарунак ён атрымаў і барометр, рэч для сапраўднага рыбака неабходную.IMG_3185

Фота з архіву рыбакоў.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *