ДСУА «Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»
аб‘яўляе аб пачатку дабрачыннай акцыі
«Дзяцінства
без межаў»,
прымеркаванай да Міжнароднага дня інваліда (3 снежня)
Паважаныя жыхары горада і раёна, кіраўнікі прадпрыемстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя і юрыдычныя асобы!
Звяртаемся да вас з просьбай дапамагчы нам набыць каляскі для дзяцей-інвалідаў, якія дадуць магчымасць нашым дзецям паўнацэнна жыць, вучыцца, мець зносіны.
Грашовыя сродкі просім пералічваць на разліковы рахунак 3642000000049 у ЦБУ №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Кобрын, код 237, УНП 200254833 (для ЦКРНіР).
Ці будзе асаблівае дзіця шчаслівым побач з намі, залежыць ад кожнага з нас!