Суббота, 24 мая 2025

«Раённыя будні» и райотдел МЧС объявляют конкурс для детей

2 961

Разам з райаддзелам па надзвычайных сітуацыях «Газетка-дзетка» праводзіць пераднавагодні конкурс сярод сваіх маленькіх чытачоў. Каб трапіць у спіс удзельнікаў, вы павінны падрыхтаваць творчую работу і даслаць нам.мчс

Самыя лепшыя аўтары будуць вызначаны ў трох намінацыях:

«Праўдзівая гісторыя»: твор павінен расказваць пра падзею, якая сапраўды мела месца. Напрыклад, вы сталі сведкам, як пажарныя змагаліся з агнём або выратавальнікі дапамагалі чалавеку, які ледзь не патануў. Магчыма, гэты выпадак адбыўся не з вамі, а вы пра яго толькі чулі. Гэтыя гісторыі мы чакаем ад вас, а самага лепшага расказчыка чакае перамога.

«Казка»: прызначана для тых, у каго багатая фантазія. Зразумела, што ў гэтай намінацыі няма ніякіх абмежаванняў, галоўнае патрабаванне — цікава і захапляльна.

«Верш»: прымаюцца творы пра пажарную службу і дзейнасць выратавальнікаў, парады аб правілах бяспекі жыццядзейнасці і вясёлыя рыфмаваныя радкі пра іх захаванне.

***

Работы прымаюцца да 22 снежня, а вынікі стануць вядомыя нашым чытачам у апошнім выпуску «Вясёлых старонак» у 2014 годзе. Значыць, пераможцаў чакаюць прыемныя сюрпрызы пад навагоднюю ёлачку.

Пры афармленні твораў не забудзьцеся дакладна ўказаць імя і прозвішча, свой узрост, школу, хатні адрас і кантактны тэлефон.

Работы (у пісьмовым выглядзе) дасылаюцца на адрас рэдакцыі: 225133, г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78.

Умова: бацькі і іншыя дарослыя могуць толькі дапамагаць парадамі, а не прымаць непасрэдны ўдзел!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *