Воскресенье, 12 января 2025

Районный центр гигиены и эпидемиологии проводит акцию «Привился сам — привей семью»

1 565

Сёлета раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ў рамках вакцынацыі насельніцтва праводзіць акцыю «Прышчапіўся сам — прышчапі сям’ю».IMG_1414

Старт ёй далі самі работнікі аховы здароўя: сярод працаздольных людзей найбольшая рызыка захварэць грыпам у тых, хто па сваёй дзейнасці мае шырокае кола кантактаў, у тым ліку і медыкаў. У групе рызыкі таксама работнікі транспарту, бытавога абслугоўвання, гандлю, педагогі.

Як паведаміў выконваючы абавязкі галоўнага ўрача РЦГЭ Максім Жуковіч, з верасня па лістапад ва ўсіх арганізацыях аховы здароўя раёна праводзіцца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу вакцынай «Грыпол» ра-сійскай вытворчасці.IMG_1406 IMG_1422

— Першая партыя вакцыны — а гэта 3,5 тысячы доз — паспяхова расходуецца. Прышчэпкі атрымаюць пераважна малыя да трох гадоў і медработнікі. Для апошніх выдзелена 880 доз, якіх дастаткова, каб правакцынаваць больш 70% медыкаў раёна.

Жадаючым зрабіць прышчэпку прапануецца платная альтэрнатыва расійскаму «Грыполу» — французская і галандская вакцыны. Прышчэпачны кабінет працуе штодзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8 да 20 гадзін.

На здымках:

1. Пацыент прышчэпачнага кабінета — галоўны ўрач УАЗ «Цэнтральная раённая бальніца» В.М.Дараневіч.

2. Прышчэпкі зрабіла ўся сям’я Жуковічаў, нават маленькі Мішка.

 

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *