Двое супрацоўнікаў Пружанскага аддзела аховы нядаўна атрымалі ўзнагароды: юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» — міліцыянер-вадзіцель І.К.Шырынскі, а нагрудны знак «За адзнаку» за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў — міліцыянер-вадзіцель С.М.Панасік. Як удакладніў начальнік Пружанскага аддзела аховы М.М.Раўнейка, крыху раней нагрудным знакам узнагароджаны і міліцыянер-кінолаг В.К.Рудкоўскі.
