Понедельник, 13 января 2025

Работники МЧС спасли провалившегося под лед школьника

2 497
Здарэнне, якое толькі дзякуючы аператыўнаму ўмяшальніцтву выратавальнікаў не закончылася трагічна, адбылося на гарадскім возеры ў мінулы аўторак. Адзінаццацігадовы Андрэйка, жыхар вёскі Калядзічы, вучыцца ў адной з школ горада. У гэты дзень пасля заняткаў хлопец не адразу накіраваўся дадому, а вырашыў прагуляцца… па тонкім лёдзе возера. Якраз каля вострава ён заўважыў нейкіх птушак і захацеў паглядзець «на лебедзяў». Шчасце Андрэя ў тым, што лёд трымаў яго ў падарожжы да вострава і назад. Пачынала цямнець, і наўрад ці хто заўважыў б яго каля вострава, пачуў бы крыкі аб дапамозе паблізу аўтатрасы. Але ў 50 метрах ад берага лёд не вытрымаў, і хлопец праваліўся ў сцюдзёную ваду. Невядома, колькі часу ён імкнуўся вылезці самастойна, пакуль яго не заўважыў гараджанін па прозвішчы Антановіч, які адразу патэлефанаваў у 101. Праз некалькі хвілін група выратавання ў складзе начальніка каравула В.В.Хільковіча, камандзіра аддзялення І.В.Варыцкага, пажарнага П.С.Буксы, вадзіцеляў В.В.Басака, Ю.М.Бойчанка пад кіраўніцтвам начальніка ПАВЧ-1 А.В.Чарнякевіча была на возеры. Хлопчык ледзь трымаўся за край палонкі, ад холаду ён нават гаварыць ужо не мог. Дарослых тонкі лёд не вытрымліваў, і выратавальнікі дабраліся да пацярпелага толькі на надзіманай лодцы, прабіваючы сабе шлях. Хлопец быў адразу перададзены фельчарам «хуткай медыцынскай дапамогі». Некаторы час пацярпелы знаходзіўся ў рэанімацыі з дыягназам «агульнае пераахалоджанне арганізма». Але зараз, як сцвярджаюць урачы, пагрозы жыццю і здароўю хлопца няма і ён пераведзены ў дзіцячае аддзяленне бальніцы.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *