Пятница, 18 апреля 2025

Работающий пенсионер из ОАО «Агро-Колядичи»: «Держаться за должность не стал, подготовил достойную смену»

1 972

Старэйшаму работніку  ААТ «Агра-Калядзічы» толькі… 65 гадоў.

Большая частка працоўнай біяграфіі Мікалая Гузарэвіча звязана з будаўнічай галіной: меліяратар па адукацыі, ён працаваў у Лагішынскай ПМК-34. Са сваёй малой радзімай — Піншчынай — мужчына развітаўся ў 2000 годзе, калі прыняў запрашэнне, якое паступіла ад Героя Сацыялістычнай Працы Я.І.Кудзінава. Кіраўнік самай перадавой на той час гаспадаркі Пружаншчыны даверыў Мікалаю Іванавічу ўзначаліць калектыў комплексу па вырошчванні цялушак у Вашчынічах.IMG_5742

З таго часу на даручаным участку многае памянялася: прайшла рэканструкцыя, мадэрнізавалася абсталяванне. Сёе-тое змянілася і ў жыцці начальніка комплексу: Мікалай Іванавіч перасягнуў 60-гадовую мяжу жыцця. Але развітвацца з любімай справай не спяшаецца і сёння.

— Трымацца за пасаду не стаў, падрыхтаваў дастойную змену, — расказвае М.І.Гузарэвіч. — Сам звярнуўся да кіраўніцтва гаспадаркі, парэкамендаваўшы на сваё месца маладога хлопца, без пяці хвілін кваліфікаванага спецыяліста.

Але вопытнага работніка ў таварыстве не паспяшаліся адпраўляць на заслужаны адпачынак — назначылі памочнікам начальніка комплексу. Тым больш, што і сам Мікалай Гузарэвіч не ўяўляе сябе ў якасці паўнацэннага пенсіянера.

— Па-першае, комплекс — гэта маё жыццё, — тлумачыць суразмоўца. — Нават зараз, падчас водпуску, як бачыце, заглядваю сюды. Увогуле, мы, людзі старой загартоўкі, як правіла, больш адказна ставімся да даручанага, не шкадуючы сябе.

Мужчына не крывіць душой і прызнаецца, што жыць на адну толькі пенсію яму не хочацца.

— У мяне чацвёра дзяцей, кожнаму з якіх хочацца дапамагчы, пяцёра ўнукаў, якіх стараешся пачаставаць нечым смачненькім. А на пенсію ў 3 мільёны 150 тысяч рублёў не вельмі дапаможаш: хоць бы сабе хапіла.

Дарэчы, М.І.Гузарэвіч — не прыхільнік павелічэння пенсіённага ўзросту: маўляў, сёння не кожны беларус да яе дажывае.

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *