У аўторак прыкладна ў 20.15 нецвярозы 45-гадовы жыхар раёна не справіўся з кіраваннем аўтамабілем і знёс мачту святлафорнага аб’екта ля магазіна «Белмаркет». Мужчына не здолеў завяршыць правы паварот з вуліцы Кастрычніцкай на Інтэрнацыянальную. Цяпер яго чакае пазбаўленне правоў, штраф, а таксама ён павінен будзе пакрыць шкоду, нанесеную гораду.
Фота Сяргея Талашкевіча.