Пятница, 17 января 2025

Пружаны справились с Хавьером

2 449

Здаецца, засталося крыху менш за тыдзень да дня вясенняга раўнадзенства, і прырода павінна павярнуцца ўжо да лета. Аднак зіма не збіраецца здаваць свае пазіцыі. І ў чарговы раз нагадала пра сябе ў мінулую пятніцу. У гэты дзень наш раён, як і амаль усю рэспубліку ахапіў атлантычны цыклон Хаўер, які прайшоў з цяжкімі наступствамі праз усю Еўропу. Па звестках раённай метэастанцыі, 15 сакавіка парывы ветру дасягалі 23 метраў у секунду. І хаця ападкаў зарэгістравана было нямнога — усяго палова ад дэкаднай нормы сакавіка, — моцны вецер намёў месцамі вялікія сумёты. У сувязі са складанымі пагоднымі ўмовамі дзяржаўтаінспекцыя ў гэты дзень увяла ў дзеянне план «Надвор’е», згодна з якім патрулі ДАІ неслі ўзмоцненае дзяжурства на дарогах рэспубліканскага значэння. Інспектары аказвалі дапамогу па праезду самых складаных участкаў, са снежнага палону імі былі вызвалены дзесяць  адзінак транспарту. Не абышлося і без аварый: зарэгістраваны пяць дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльным уронам, але без пацярпелых. Практычна ўсе аварыі здарылася з вадзіцелямі, якія паспяшаліся перайсці на летнюю рызіну.

Таксама складаная сітуацыя стваралася на дарозе каля в.Новыя Засімавічы. А на ўчастку паміж вёскамі Сілічы і Мокрае вышыня снежнага вала перавысіла адзнаку ў тры метры. З дапамогай дарожных службаў рух тут быў адноўлены за некалькі гадзін.

На ўсіх прадпрыемствах у гэты дзень былі арганізаваны дзяжурствы спецыяльных брыгад. У цесным супрацоўніцтве аўтапарка №11 і дарожных служб у пятніцу адсочваліся маршруты рэйсавых аўтобусаў. Некаторыя затрымкі з-за непагадзі былі, але абышлося без сур’ёзных аварый. Больш спакойная сітуацыя была на чыгунцы, дзе, нягледзячы на тое, што бачнасць была практычна нулявая, увогуле не зарэгістравана парушэння графіку руху цягнікоў.

Аднак Хаўер пакінуў пасля сябе і нямала разбурэнняў. Асабліва пацярпела ААТ «Айчына», дзе на шэрагу вытворчых аб’ектаў каля вёсак Піняны, Харава і Смаляны разбураны дахі. Таксама дзяжурна-дыспетчарскай службай райаддзела па надзвычайных сітуацыях былі зарэгістраваны аварыі на лініях электраперадач, з-за чаго без электрычнасці засталіся 20 населеных пунктаў і чатыры фермы. За некалькі гадзін наступствы непагадзі аварыйныя брыгады электрасетак ліквідавалі.

***

Гэты сакавік ці, дакладней,
пятніцу 15-га пружанцы запомняць надоўга.

Снежная стыхія, нягледзячы на папярэджванні сіноптыкаў, застала знянацку. Як расказвалі вадзіцелі, каму давялося дабірацца ў Пружаны з Брэста ў другой палове дня, на некаторых участках дарог даводзілася ехаць усляпую. Аператыўна спрацавалі дарожнікі, якія, напрыклад, на “відамлянскім” накірунку выставілі знакі абмежавання хуткасці да сарака кіламетраў у гадзіну. Тыя кіроўцы, якія прытрымліваліся абмежаванняў, дабраліся дамоў без асаблівых праблем. Некаторым, хто іх ігнараваў, спатрэбілася дапамога.

Як паведамілі ў ДЭУ-25, ва-дзіцелі снегаўборачнай тэхнікі неаднаразова выцягвалі машыны аўтаўладальнікаў, якія з-за амаль што нулявой бачнасці з’язджалі ў кувет. Дарэчы, на момант разгулу стыхіі на ўсіх дарогах рэспубліканскага значэння, якія абслугоўвае гэтая дарожная арганізацыя, працавала трыццаць  адзінак тэхнікі — па ачыстцы праезнай часткі і абочын ад снежных сумётаў. На некаторыя дарогі тэхніка ДЭУ-25 выходзіла па дзесяць разоў. Акрамя ачысткі ад снегу, на дарогі наносіліся супрацьгалалёдныя матэрыялы: пясчана-саляная сумесь – 198 тон і тэхнічная соль – 43 тоны. Работнікі дарожнай службы ліквідоўвалі наступствы Хаўера ўсе выхадныя.

Агулам, з дапамогай тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў, ДЭУ-25 і ДРБУ-140 ужо ў суботу былі “прабіты” вясковыя дарогі. А гараджане, якія масава прыйшлі святкаваць Масленіцу ў цэнтры горада ў нядзелю, аб нядаўнім снежным цыклоне маглі толькі ўспамінаць: на гарадскіх вуліцах быў парадак.

Алег СІДАРЭНКА, Галіна КАЛЯДА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *